Вялікі Камень (Шумілінскі раён)

Вялікі камень, Чортаў камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння, самы вялікі валун Беларусі. За 400 метраў на паўночны захад ад вёскі Горкі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, за 400 метраў ад аўтадарогі Шуміліна-Бешанковічы. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе[1].

Вялікі Камень
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне БеларусьГоркі, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць
physical
Вялікі Камень
Вялікі Камень

Апісанне правіць

Ружовы граніт рапаківі з авоідамі палявога шпату, які складае 60-65 % граніту. У склад уваходзіць таксама кварц (20-30 %), астатнія 5-10 % прыпадаюць на біятыт, мускавіт, рагавую падманку. Цёмна-карычневага колеру[1], па форме нагадвае гіганцкі прас. Даўжыня 11 метраў, шырыня 5,6 метра, бачная вышыня 2,8 метра[1]. Шурф глыбінёй 3 м не дасягнуў падэшвы каменя[2]. Па матэрыялах Інстытута геалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дакладная вага — 292 тоны. Пад уздзеяннем сонца, вады, ветру, перападу тэмператур Вялікі камень паступова разбураецца. У папярочным напрамку трэшчына, зарослая мхом i лішайнікам[1]. 3 паўднёвага боку ад валуна адколата 0,5 м³[1].

Прынесены ў час апошняга абледзянення 18 тысяч гадоў таму з Выбаргскага масіву Балтыйскага шчыта. Так Вялікі камень аказаўся на тэрыторыі сучаснага Шумілінскага раёна, асеў каля цяперашняй вёскі Горкі, што за 17 км на поўдзень ад Шуміліна.

Паданне правіць

А. А. Мартыненка ў кнізе «Незапатрабаваныя скарбы. Па запісках лагернага ўрача» ў раздзеле «Віцебск. Шуміліна. Вялікі камень» піша, быццам адзін яўрэй з Віцебска, схаваў у трыццаці кроках ад каменя шкатулку з дабром усіх сваіх продкаў.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б в г д Вялікі Камень // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі / [А. К. Карабанаў, В. Ф. Вінакураў, Л. У. Дучыц і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут прыродакарыстання. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — 235 с. — ISBN 978-985-08-1295-7.

Літаратура правіць

  • Вялікі Камень // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Вялікі камень // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Волаты // Ляўкоў, Э. А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны / Э. А. Ляўкоў. — Мн., 1992. — С. 25-31.
  • Вялікі камень // Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі / рэд.-склад.: В. К. Мазоўка, Н. М. Сямашка. — Мн., 1985. — С. 47.
  • Наша Шуміліншчына // Гісторыка-краязнаўчы курс / Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Адляшчук.

Спасылкі правіць