Баклан вялікі

(Пасля перасылкі з Вялікі баклан)

Вялікі баклан (Phalacrocorax carbo) — марская птушка з роду бакланаў (Phalacrocorax).

Вялікі баклан
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phalacrocorax carbo (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174715
NCBI  9209
EOL  45511373
FW  336370

Знешні выгляд

правіць

Мажная птушка з перапончатымі лапамі, доўгай шыяй, выгнутай дзюбай і вялікім чорным чубком. Афарбаванне чорнае з зеленаватым адценнем, горла і шчокі белыя. Часам у дарослых галава і шыя шэрыя. Маладыя птушкі шэра-бурыя з белым жыватом.

  • Даўжыня цела самцоў ад 88 да 91 см, самак — 80 — 90 см.
  • Размах крылаў у самцоў 1,27 — 1,56 м, у самак 1,25 — 1,5 м.
  • Даўжыня крыла самца 33 — 38 см, самкі — 32,5 — 36,5 см.
  • Даўжыня дзюбы у самца 5,9 — 7,5 см, у самкі — 5,2 — 6,2 см
  • Вага птушак ад 1,8 да 3,0 кг.

Хвост круглявы, з 14 жорсткіх рулявых пёраў.

Пашырэнне

правіць
 
Паштовая марка Беларусі, 1996.

Арэал: Ісландыя, Фарэрскія астравы, Ірландыя, Брытанскія, Шэтландскія і Аркадскія астравы, паўночная Францыя, Галандыя, Германія, Данія, Скандынавія, Паўднёвая і Цэнтральная Еўропа, Малая Азія, лакальна сутракаецца ў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Азіі, Індыя, Кітай, Японія, Лабрадор, Грэнландыя, Новая Шатландыя, усходняя частка Паўночнай Амерыкі, большая частка Афрыкі, Аўстралія, Тасманія, Новая Зеландыя, астравы Чатэм. У Беларусі з канца 1980-х гадоў адзначаецца гнездаванне і хуткі рост колькасці.

Сустракаецца на азёрах, рыбных сажалках, вялікіх рэках, лагунах, прыбярэжных вадаёмах мораў. Гнездавыя біятопы: старыя дрэвастоі паблізу вялікіх па плошчы вадаёмаў, астравы, парослыя дрэвамі, часам утварае калоніі на зямлі або скалах.

Рэгулярныя пералёты прадпрымаюць толькі цэнтральна-еўрапейскія, амерыканскія, цэнтральна- і ўсходнеазіяцкія папуляцыі. Астатнія аселыя.

Месца зімовак: басейн Міжземнага мора, Францыя, Галандыя, Швейцарыя, Паўднёвая Азія, Малая Азія, Блізкі Усход.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Добра плавае і нырае. Корміцца рыбай, можа шкодзіць рыбнай гаспадарцы.

Гняздуецца ў калоніі. Гняздо з галін, на высокіх дрэвах або на зямлі, выслана зялёными лістамі дрэў або воднымі раслінамі. Часам займаюць гнёзды чапляў.

 
Яйкі.

Яйкі 3-6, моцна падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, бледна-блакітна-зеленаватыя, густа забруджаныя белым вапнавым налётам, а таксама з карычневымі плямкамі ад водных раслін высцілкі. Памеры: 65 х 41 мм.

Літаратура

правіць