Вяндзеж
Вяндзе́ж[1] (трансліт.: Viandziež, руск.: Вендеж) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 7 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 55 км ад Мінска.
Вёска
Вяндзеж
| ||||||||||||||||||||
Каля вёскі праходзіць чыгунка Мінск — Асіповічы, ёсць прыпыначны пункт Вяндзеж.
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьУ 1816 годзе фальварак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх.
У сярэдзіне XIX стагоддзя маёнтак, уласнасць С. Быкоўскага. Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе ўласнасць праваслаўнага двараніна Міхаіла Ісавер’евіча Здановіча, было 885 дзесяцін зямлі[2]. Паводле перапісу 1897 года была мураваная капліца.
Найноўшы час
правіцьЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1940 годзе да Вяндзежа была далучана ўтвораная за савецкім часам вёска Вяндзежская Слабада.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
правіць- 1897 год — 2 двары, 18 жыхароў
- 1917 год — 6 двароў, 47 жыхароў
- 1960 год — 166 жыхароў
- 1999 год — 39 жыхароў
- 2002 год — 25 двароў, 35 жыхароў
- 2010 год — 24 жыхары
- 2019 год — 35 жыхароў[3]
Славутасці
правіць- Гаспадарскі будынак сядзібнага двара (XIX ст.)[4].
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ве́ндзеж (за Ве́ндзежам)
- ↑ Памяць 2003, с. 84.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Вендеж . globustut.by. Праверана 25 мая 2024.
Літаратура
правіць- Вендзеж // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 124—125. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Wendeż // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 682.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вяндзеж