Вясня́нка[3], Кру́пка[4][5] (Draba) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae), які налічвае каля 300 відаў.

Вяснянка (Draba)

Draba verna
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Draba Webb et Berth.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22844
NCBI  87301
EOL  37730
GRIN  g:3959
IPNI  73186-3

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя і шматгадовыя[4] травяністыя расліны вышынёю 2—20 см з прамастойным ці ўзыходным бязлістым сцяблом. Лісце сабранае ў разетку, падоўжана-эліпсоіднае ці ланцэтнае, апушанае, сядзячае або звужанае ў чаранок. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя ці жоўтыя, у кароткіх малакветавых гронках. Плод — голы эліпсоідны стручочак. Эфемеры, поўны цыкл развіцця праходзіць за 1—2 тыдні, потым адмірае.

Распаўсюджанне правіць

Адрозніваецца каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца вяснянка веснавая (народная назва крупка[6]). Расце на пясках на ўзлесках і лясных палянах, каля дарог і на сухіх схілах, зрэдку як пустазелле на палях, цвіце ў красавіку—маі.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне правіць

Некаторыя віды дэкаратыўныя і ўведзены ў культуру. Вяснянкі вельмі засухаўстойлівыя, святлалюбныя, але каб пасля цвіцення захоўвалася зеляніна, маюць патрэбу ў багатым паліве. Глебы прыдатныя суглінкавыя, супяшчаныя, камяністыя, перагнойныя і вапнавыя, водапранікальныя. Размножваюцца дзяленнем куста і насеннем.

Кармавыя расліны.

Выкарыстанне ў медыцыне правіць

Выкарыстоўваюцца пры цынзе, панарыцыях, параніхіях.

Віды правіць

Род уключае больш за 300 відаў, некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 79.
  5. а б в г Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. Расліна дала назву рацэ, а пасля і гораду, на ёй размешчанага, — Крупкі Мінскай вобласці. Выява крупкі прысутнічае на гербе горада.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Вяснянка (Draba): інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Draba // The Plant List (англ.)