Вячаслаў Іванавіч Пераход
Вячаслаў Іванавіч Перахо́д[1] (10 лютага 1887, п. Рахаў, Келецкае ваяводства, Польшча — 26 мая 1964, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне лесаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1944). Прафесар (1923). Акадэмік АН БССР (1950) і Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1956).
Вячаслаў Іванавіч Пераход | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лютага 1887 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1964 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | лесаводства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1944) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1906 годзе скончыў рэальнае вучылішча ў Беластоку. У 1911 годзе скончыў Новаалександрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах. Працаваў у навучальных установах Пскова, Кастрамы, Вятлугі. З 1922 года ў Беларускім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі і Беларускім дзяржаўным універсітэце[1]. З 1925 года прафесар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і Беларускага лесатэхнічнага інстытута[1]. З 1946 года В. І. Пераход у Інстытуце лесу Акадэміі навук БССР, у 1949—1954[1] гадах яго дырэктар.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя інтарэсы: лесаэканамічнае раянаванне Беларусі; лясная статыстыка; геаграфічны профіль пры вывучэнні лясоў, гісторыя лесаводства. Аўтар больш за 190 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій і брашур.
Сярод апублікаваных прац:
- Основы современного лесоводства : руководство для сельскохозяйственных учебных заведений и самообразования. — Рига: Книгоиздательство Трескиной, 1914. — 199 с.;
- Леса и лесное хозяйство БССР — Минск, 1925;
- Из истории лесного хозяйства Белоруссии, в кн.: Сборник научных работ по лесному хозяйству, вып. 7. — Минск, 1956;
- Основы экономики лесоводства. — Минск. 1957;
- Организация лесосеменных хозяйств. — Минск: Госиздат БССР, 1955. — 36 с.;
- Экономическая география лесов БССР : очерк. — Минск: Звязда, 1958. — 31 с.
Зноскі
- ↑ а б в г Беларусь 1995.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016. (руск.)
- Перахо́д Вячаслаў Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 576. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Учёные, прославившие Беларусь. — Минск, 2017. (руск.)
Спасылкі
правіць- Вячаслаў Іванавіч Пераход у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Переход Вячеслав Иванович (руск.) // Партал ЭКОНОМИКА.BY