Вячаслаў Леанідавіч Герашчанка

беларускі футбаліст і трэнер

Вячаслаў Герашчанка (нар. 25 ліпеня 1972, Магілёў) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам магілёўскага «Дняпра».

Футбол
Вячаслаў Герашчанка
Поўнае імя Вячаслаў Леанідавіч Герашчанка
Нарадзіўся 25 ліпеня 1972(1972-07-25)[1][2] (51 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1988—1993 Беларусь Дняпро (Магілёў) 51 (0)
1993—1994 Беларусь Сельмаш (Магілёў) 20 (4)
1994 Беларусь Шыннік (Бабруйск) 13 (1)
1995 Беларусь Тарпеда (Магілёў) 15 (1)
1995—1999 Расія Чарнаморац (Новарасійск) 121 (15)
2000 Расія ЦСКА (Масква) 9 (0)
2000   Беларусь Славія (Мазыр) 15 (4)
2001—2003 Расія Уралан (Эліста) 69 (1)
2004—2005 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 35 (2)
2006 Беларусь Савіт (Магілёў) 8 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1997—2004 Беларусь Беларусь 19 (0)
Трэнерская кар’ера
2006—2008 Беларусь Савіт (Магілёў) трэнер
2009—2011 Беларусь БАТЭ (Барысаў) дубль
2011—2013 Беларусь Дняпро (Магілёў)
2015 Беларусь Орша трэнер
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) дубль
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) в. а.
2016 Беларусь Ліда
2016—2018 Беларусь Гомель
2019 Беларусь Ліда
2019 Літва Паланга
2020—2021 Беларусь Смаргонь
2022 Беларусь Нафтан
2023— Беларусь Дняпро (Магілёў)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Кар’ера футбаліста правіць

Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры», выступаў за іншыя беларускія клубы. З 1995 года гуляў у Расіі. Другую палову сезона 2000 правёў у складзе мазырскай «Славіі», з якой стаў чэмпіёнам Беларусі. Пасля гуляў за «Уралан» і «Нафтан». Скончыў кар’еру ў Другой лізе ў складзе магілёўскага «Савіта».

У 1997—2004 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера трэнера правіць

У 2006 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў «Савіце». Пасля спынення існавання «Савіта» перайшоў у 2009 годзе на працу ў БАТЭ, дзе быў трэнерам дубля.

У верасні 2011 года прызначаны галоўным трэнерам магілёўскага «Дняпра», які на той момант займаў апошні радок табліцы. Герашчанка не змог выправіць сітуацыю, нават нягледзячы на тры перамогі ў трох апошніх турах, і «Дняпро» апусціўся ў Першую лігу. У наступным сезоне пасля дрэннага пачатку ў Першай лізе «Дняпро» пачаў атрымліваць перамогу за перамогай, і за два туры да фінішу гарантаваў вяртанне ў элітны дывізіён. У сезоне 2013 «Дняпро» паказваў нестабільную гульню. У выніку ў кастрычніку 2013 года Герашчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера магілёўскай каманды.

У 2015 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб «Оршы». У пачатку 2016 года стала вядома, што Герашчанка папоўніць склад новага трэнерскага штаба бабруйскай «Белшыны» ў якасці галоўнага трэнера дубля[3]. У красавіку таго ж года, пасля зыходу з каманды Уладзіміра Яжурава, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[4], заставаўся на гэтай пасадзе да ліпеня.

У жніўні 2016 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Ліды»[5], якую прывёў да шостага месца ў Першай лізе 2016. У снежні 2016 года ўзначаліў «Гомель»[6]. Па выніках сезона 2017 каманда заняла 10-е месца ў Вышэйшай лізе з 16. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[7]. Аднак пачатак новага сезона атрымаўся для «Гомеля» няўдалым (пасля васьмі тураў каманда не мела ніводнай перамогі і знаходзілася ў канцы табліцы), і ў маі 2018 года Герашчанка па пагадненні бакоў пакінуў гомельскі клуб[8].

У студзені 2019 года зноў узначаліў «Ліду»[9]. Каманда, якая істотна абнавіла склад у бок амаладжэння, пад кіраўніцтвам Герашчанкі выдала свой найлепшы старт у Першай лізе за доўгі час, пасля 13 тураў займала шостае месца. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Ліду»[10] і неўзабаве стаў галоўным трэнерам літоўскага клуба «Паланга»[11]. Аднак ужо ў верасні 2019 года пакінуў літоўскую каманду.

У канцы 2019 года была дасягнута дамоўленасць, што Герашчанка стане новым галоўным трэнерам «Смаргоні». У студзені 2020 года афіцыйна ўзначаліў смаргонскі клуб[12]. У сезоне 2021 «Смаргонь» далучыўлася да Вышэйшай лігі, дзе знаходзілася ў зоне вылету. У верасні 2021 года Герашчанка быў адхілены ад пасады галоўнага трэнера і пераведзены на іншую працу ў клубе[13].

У студзені 2022 года ўзначаліў наваполацкі «Нафтан»[14]. У сезоне 2022 дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе. У снежні 2022 года пакінуў наваполацкі клуб[15].

У студзені 2023 быў прызначаны галоўным трэнерам магілёўскага «Дняпра»[16]. Па выніках сезона 2023 вывеў «Дняпро» ў Вышэйшую лігу. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да пачатку 2026 года[17].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[18].

Дасягненні правіць

Ігравыя правіць

Трэнерскія правіць

Крыніцы правіць

  1. Vyacheslav Gerashchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vyacheslav Geraschenko // FBref.com
  3. Геращенко возглавит дубль «Белшины» (руск.). by.tribuna.com.
  4. При слове Бобруйск... Дальше с Геращенко. В бобруйской “Белшине” снова время перемен (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2017.
  5. Вячеслав Геращенко возглавил "Лиду" (руск.). football.by (3 жніўня 2016). Праверана 11 снежня 2023.
  6. Вячеслав Геращенко возглавил "Гомель" (руск.). football.by (21 снежня 2016). Праверана 11 снежня 2023.
  7. "Гомель" продлил контракт с Геращенко (руск.). football.by (6 снежня 2017). Праверана 11 снежня 2023.
  8. Вячеслав Геращенко и "Гомель" прекратили сотрудничество (руск.). football.by (22 мая 2018). Праверана 11 снежня 2023.
  9. Вячеслав Геращенко стал новым главным тренером ФК «Лида» (руск.). football.by (18 студзеня 2019). Праверана 11 снежня 2023.
  10. «Лиду» покинули главный тренер и лучший бомбардир (руск.). football.by (11 ліпеня 2019). Праверана 11 снежня 2023.
  11. Геращенко возглавил последнюю команду литовской "А-Лиги" (руск.). football.by (22 ліпеня 2019). Праверана 11 снежня 2023.
  12. ВЯЧЕСЛАВ ГЕРАЩЕНКО ОФИЦИАЛЬНО НАЗНАЧЕН ГЛАВНЫМ ТРЕНЕРОМ ФК «СМОРГОНЬ» (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт«Смаргоні» (9 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2020.
  13. Директор "Сморгони": "Мы не прощаемся с Геращенко" (руск.). football.by (18 верасня 2021). Праверана 11 снежня 2023.
  14. Геращенко назначен главным тренером "Нафтана" (руск.). football.by (18 студзеня 2022). Праверана 11 снежня 2023.
  15. "Нафтан" расстался с Геращенко (руск.). football.by (26 снежня 2022). Праверана 11 снежня 2023.
  16. Геращенко назначен главным тренером "Днепра" (руск.). football.by (13 студзеня 2023). Праверана 11 снежня 2023.
  17. Геращенко на два года продлил контракт с "Днепром" (руск.). football.by (8 снежня 2023). Праверана 11 снежня 2023.
  18. Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO (руск.). by.tribuna.com.