Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет)

Антано́ва[2], Антонава[3] (трансліт.: Antanova, руск.: Антоново) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Вёска
Антанова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Чырвоная Рунь[1]
Насельніцтва
  • 41 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222820
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244843001
Антанова на карце Беларусі ±
Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет) (Беларусь)
Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет)
Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет)

Геаграфія правіць

Размешчана за 10 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 51 км ад Мінска, на поўдзень ад чыгуначнай лініі Мінск — Пухавічы непадалёк прыпыначнага пункта Вяндзеж.

 
Геаграфічны цэнтр Беларусі, геадэзічны знак.

Пункт на зямной паверхні з геаграфічнымі каардынатамі 53º31´,7 пн.ш., 29º02´,8 у.д., што знаходзіцца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у полі, вызначаны як геаграфічны цэнтр Беларусі. На мясцовасці ён абазначаны стандартным геадэзічным трыянгулятарам, які ўяўляе піраміду з трох металічных прэнтаў, пад ім пастаўлена пліта з надпісам «Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь».

Назва правіць

Назва паходзіць ад уласнага імя Антон, або вытворнага ад яго прозвішча ці імя па бацьку.

Гісторыя правіць

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

Першае згадванне ў XVIII стагоддзі. Вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, прыватная ўласнасць.

У 1897 годзе маёнтак Антонава Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.

Найноўшы час правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б)Б яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Чырвоны правадыр», працавала кузня.

У канцы чэрвеня 1941 года вёска акупаваная нямецкімі войскамі. У пачатку ліпеня 1944 года вёска вызваленая.

31 мая 1996 года пасля правядзення экспедыцыі «Белгеадэзіі» і фірмы «Аэрогеокарт» каля вёскі Антонава быў усталяваны геадэзічны знак з абазначэннем геаграфічнага цэнтра Беларусі. З 2008 года ў гэтай мясцовасці праводзіцца марафонскі прабег «Геаграфічны цэнтр Беларусі».

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 21 жыхар
  • 1917 год — 72 жыхары
  • 1960 год — 187 жыхароў
  • 1999 год — 65 жыхароў
  • 2002 год — 32 двары, 60 жыхароў
  • 2010 год — 48 жыхароў
  • 2012 год — 41 жыхар

Славутасці правіць

Зноскі правіць

  1. Верстовка Беларуси - центральная часть
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — 528 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць