Вуглы (Брагінскі раён)

аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Вуглы́[1] (трансліт.: Vuhly, руск.: Углы) — аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Вуглоўскага сельсавета.

Аграгарадок
Вуглы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
253 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247637
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203870081
Вуглы на карце Беларусі ±
Вуглы (Брагінскі раён) (Беларусь)
Вуглы (Брагінскі раён)
Вуглы (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Вуглы (Брагінскі раён)

Геаграфія

правіць

За 9 км на поўнач ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 137 км ад Гомеля.

На ўсходзе канава Шчаўбінская.

Транспартная сістэма

правіць

Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

Вядомая з пачатку XIX стагоддзя ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1811 годзе валоданне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся школа граматы, вятрак, у Брагінскай воласці Рэчыцкага павета.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года і па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Вуглоўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Дуброва», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты спалілі вёску і забілі 56 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 142 жыхара вёскі. У памяць пра іх у 1967 годзе ў скверы, каля будынка кіравання калгаса ўсталяваны абеліск. Цэнтр калгаса імя Ф. Энгельса. Размяшчаліся сярэдняя школа, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, крама. Паблізу ёсць жалезарудныя радовішчы.

У склад Вуглоўскага сельсавета ў 1974 годзе ўваходзіла цяпер не існае мястэчка Рагозін.

Насельніцтва

правіць
  • 1850 год — 25 двароў.
  • 1897 год — 48 двароў, 320 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 50 двароў, 342 жыхары.
  • 1930 год — 89 двароў, 472 жыхары.
  • 1959 год — 401 жыхар (паводле перапісу).
  • 1996 год — 85 двароў, 225 жыхароў[2].
  • 2004 год — 84 двары, 253 жыхары.
  • 2006 год — 80 двароў, 256 жыхароў, з якіх 76 ва ўзросце да 16 гадоў, 138 — у працаздольным і 42 — старэйшым за працаздольны.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 285.

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0