Вязынь

аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Вязынь)

Вя́зынь[1] (трансліт.: Viazyń, руск.: Вязынь) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Іліі. Адміністрацыйны цэнтр Вязынскага сельсавета. Насельніцтва 604 чал. (2008). Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі.

Аграгарадок
Вязынь
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
604 чалавекі (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
Вязынь на карце Беларусі ±
Вязынь (Беларусь)
Вязынь
Вязынь (Мінская вобласць)
Вязынь

Гісторыя правіць

Упершыню Вязынь згадваецца ў другой палове XV ст. як уладанне Саковічаў. Ад Ю. Саковіча мясцовасць перайшла да яго сына Войцеха (памёр у 1522), які па маёнтку Насілаў пісаўся панам Насілоўскім, потым — яго сыну, ваяводу віцебскаму Юрыю Насілоўскаму (памёр у 1544). Пры Юрыю Насілоўскім у Вязыні ў 1543 годзе заснавалі касцёл, у гэты ж час паселішча, імаверна, атрымала статус мястэчка. Тым часам першы ўспамін пра Вязынь як мястэчка датуецца 1552 года.

У другой палове XVI ст. Вязынь перайшла да Вітунскіх, Я. Вітуньскі названы як уладальнік паселішча ў 1616 годзе пры размежаванні з суседнім маёнткам Куранцом. Пазней паселішча перайшло ў валоданне Віленскага жаночага кляштара бенедыкцінак пры касцёле Св. Кацярыны. Як уласнасць бенедыкцінак мястэчка згадваецца ў 1627 і 1638 гадах пры размежаваннях іх зямель і пры парушэнні межаў Вязынскай пушчы з боку ваяводы смаленскага А. Гасеўскага, у 1674 годзе пры размежаванні з маёнткам віленскіх бернардзінак Рабунем.

У 1721 годзе кляштарныя маёнтак Вязынь і фальварак Седзіца мелі спрэчныя землі з Маладзечнам і Селішчам пана Міхала Казіміра Коцела. У 1736 годзе згадваецца царква ў Вязыні, на якую кляштар бенедыкцінак вылучыў паўвалокі зямлі. У 1770 годзе адбылося яшчэ адно размежаванне з суседнімі маёнткамі Селішчам і Ляўковам. У 1791 годзе ў мястэчку збудавалі Успенскую царкву.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вязынь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, з 1843 — Віленскай губерні. У 1808 годзе мястэчка перайшло да Гяцэвічаў. Паводле перапісу 1897 года тут была царква, каталіцкая мураваная капліца, сінагога. У пачатку XX ст. — валасная ўправа, народнае вучылішча (91 вучань і 2 настаўнікі), аднакласная царкоўнапрыходская школа, 359 дзесяцін зямлі. Цягам 1810—1913 гадоў у маёнтку Гяцэвічаў працавалі бровар (10 работнікаў), цягам 1810—1913 гадоў — млын (18 работнікаў).

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Вязынь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе была цэнтрам гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Вязынь увайшла ў БССР, дзе з 12 кастрычніка 1940 года была цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год — 272 двары, на 1993 год — 329 двароў. У 2000-я гады Вязынь атрымала статус аграгарадка[2].

Фільм «Перазімаваць».

У 2017 годзе зняты фільм «Перазімаваць» пра дом сезоннага пражывання ў Вязыні.

Насельніцтва правіць

  • 1859 год — 367 чал.;
  • 1881 год — 270 чал.[3];
  • 1897 год — 601 чал.
  • 1901 год — 602 чал.;
  • 1921 год — 507 чал.[4];
  • 1970 год — 825 чал., 272 двары;
  • 1993 год — 778 чал., 329 двароў[5];
  • 1997 год — 428 чал., 181 двор[6].
  • 2008 год — 604 чал.

Інфраструктура правіць

Працуе сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя правіць

 
Царква, пач. XX ст.

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Касцёл Святой Ганны (1830)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вя́зань (за Вя́зыней)
  2. Вязынь Архівавана 6 сакавіка 2021. // Государственный центр картографо-геодезических материалов и данных Республики Беларусь
  3. Wiazyń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 276.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. В. Л. Насевіч, Г. М. Новікава. Вязынь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 386.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 341.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць