Адкрыць галоўнае меню
Вёска
Вялікая Сваротва
Vialikaja Svarotva carkva.JPG
Свята-Троіцкая царква ў Вялікай Сваротве
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
197 м
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 883 006
Вялікая Сваротва на карце Беларусі ±
Вялікая Сваротва (Беларусь)
Вялікая Сваротва
Вялікая Сваротва (Брэсцкая вобласць)
Вялікая Сваротва

Вялі́кая Сваро́тва[1] (трансліт.: Vialikaja Svarotva, руск.: Великая Своротва) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчана за 47 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі БаранавічыЛіда, на р. Сваротва.

ГісторыяПравіць

 
Палац Незабытоўскіх у Вялікай Сваротве. Малюнак Напалеона Орды.

У 19 — 20 стагоддзі населены пункт вядомы як с. Сваротва Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета. У 1823 годзе тут была пабудавана з цэглы і каменю праваслаўная Троіцкая царква, якую наведвала каля 1500 прыхаджан (1879). У 1879 годзе царкве належала каля 90 дзес. зямлі, у тым ліку ворыва 46 дзес. У 1886 годзе ў сяле дзейнічалі праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа.

На пачатку 20 стагоддзя сяло, прыкладна 50 двароў, больш за 300 жыхароў. Побач з сялом знаходзіўся маёнтак Сваротва: 2 двары, каля 40 жыхароў.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

НасельніцтваПравіць

  • 21 двор, 240 жыхароў (1886)
  • 458 жыхароў (1939)
  • 280 жыхароў (1959)
  • 232 жыхары (1970)
  • 48 гаспадарак, 117 жыхары (2005)

СлавутасціПравіць

 
Рэшткі лядоўні

Страчаная спадчынаПравіць

  • Палац Незабытоўскіх (XIX ст.)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць