Грыбаны
Грыбаны́[1] (трансліт.: Hrybany, руск.: Грибаны) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Мастоцкага сельсавета.
Вёска
Грыбаны
|
Геаграфічнае становішча
правіцьЗнаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў — Крычаў. Раўнінны рэльеф. На поўдні цячэ рака Рудзея (прыток Расты). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Е95.[2]
Гісторыя
правіцьУ складзе Рэчы Паспалітай
правіцьУпершыню згадваецца ў часы ВКЛ у 17 стагоддзі. У 1635 г. сяльцо (38 двароў) у Плешчыцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, дзяржаўная ўласнасць.
У 1742 г. 29 двароў, карчма.
У складзе Расійскай імперыі
правіцьПасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. перайшло да Расійскай імперыі.
У 1847 г. ў складзе маёнтка Любуж у Магілёўскім павеце, 27 двароў, 144 жыхары, уласнасць памешчыка.
Паводле перапісу 1897 г. ў Нічыпіравіцкай воласці Горацкага павета Магілёўскай губерні, 34 двары, 241 жыхар. Меліся хлебазапасны магазін і піцейны дом.
У 1900 г. пабудавана памяшканне для школы. У 1909 г. 44 двары, 313 жыхароў.
Найноўшы час
правіць3 26 красавіка 1919 г. ў Гомельскай губерні РСФСР. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 99 вучняў.
З сакавіка 1924 г. ў БССР, з 20 жніўня 1924 г. ў Мастоцкім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 г. Магілёўскага раёна, з 20 лютага 1938 г. ў Магілёўскай вобласці.
У 1924 г. створана масларобная арцель. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоная перамога». Працавалі школа, кузня.
У 1936 г. ў 7-гадовай школе было 199 вучняў, у іх ліку 56 піянераў, 5 камсамольцаў, дзейнічала бібліятэка. У школе навучаліся таксама дзеці з хутароў Грыбаны, Кругі, Пятровічы, Усякі, Сякеры.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27 чэрвеня 1944 г. акупавана нямецка-фашысцкімі, захопнікамі. Падчас вызвалення вёскі загінулі 11 савецкіх воінаў, якія пахаваны на вясковых могілках. На фронце і ў партызанскіх атрадах загінулі 173 вяскоўцы.
У 1990 г. 122 гаспадаркі, 282 жыхары, цэнтр калгаса імя Леніна. У вёсцы размяшчаліся вытворчая брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы, млын, лесапілка, майстэрні па рамонце сельгастэхнікі, працавалі магазін, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, 8-гадовая школа, аўтаматычная тэлефонная станцыя, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва.
У 2007 г. цэнтр СВК «Магілёўскі лянок», дзейнічалі комплекс дзіцячы сад-базавая школа, аддзяленне сувязі, дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.
Планіроўка
правіцьПраект планіроўкі і забудовы распрацаваны ў 1978 г. ў Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытуце градабудаўніцтва. Планіровачна складаецца з 4 прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і злучаных завулкамі. Забудавана двухбаковая, шчыльная, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Вытворчы сектар на паўночнай ускраіне.[2]
Насельніцтва
правіць- 1635 год — 38 двароў
- 1742 год — 29 двароў
- 1847 год — 27 двароў, 144 чал.
- 1897 год — 34 двары, 241 чал.
- 1909 год — 44 двары, 313 чал.
- 1990 год — 122 гаспадаркі, 282 чал.
- 1999 год — 333 чал.
- 2010 год — 311 чал.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Harady i vëski Belarusi: ėncyklapedyja. Kn. 3: Mahilëŭskaja voblascʹ. — Minsk: "Belaruskaja ėncyklapedyja, 2009. — 539 с. — ISBN 978-985-11-0452-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх