Кузніца

вёска ў Польшчы, Падляскае ваяводства
(Пасля перасылкі з Вёска Кузніца)

Ку́зніца (польск.: Kuźnica; раней Ку́зніца Беласто́цкая) — вёска ў Польшчы, на рацэ Ласасянцы. Месціцца за 15 км на паўночны ўсход ад Сакулкі, за 54 км на паўночны ўсход ад Беластока, каля беларуска-польскай граніцы. Уваходзіць у склад Сакульскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Кузніца. Пагранічная чыгуначная станцыя на лініі Беласток — Гродна.

Вёска
Кузніца
польск.: Kuźnica
Герб
Герб
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 623 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
85
Паштовыя індэксы
16-123
Кузніца на карце Польшчы ±
Кузніца (Польшча)
Кузніца
Кузніца (Падляскае ваяводства)
Кузніца

Гісторыя правіць

 
Царква-мураўёўка, 1915—18 гг.

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Каля 1504 года на беразе ракі Ласасянкі была заснавана рудня, пры якой неўзабаве ўзнікла дзяржаўная вёска. У 1536 годзе Юрый Зеляпуха заснаваў тут мястэчка Кузніцу, якое ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. 12 чэрвеня 1546 года каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца надала Кузніцы прывілей на гандаль (існуе меркаванне, што існаваў прывілей на магдэбургскае права). У 1545 годзе ў мястэчку быў пабудаваны касцёл.

 
Касцёл, каля 1900 г.

На 1679 годзе ў Кузніцы існаваў Рынак і 4 вуліцы. У 1731 годзе ўладальнік Кузніцы падкаморы гарадзенскі Казімір Мацута перадаў маёнтак Супраслеўскаму манастыру пры ўмове, каб у мястэчку быў заснаваны базыльянскі манастыр.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кузніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Гродзенскай губерні. 8 чэрвеня 1808 года яна атрымала афіцыйны статус заштатнага горада. У 1862 годзе цераз Кузніцу прайшла Пецярбургска-Варшаўская чыгунка. 27 лютага 1875 года з’явіўся праект герба Кузніцы: срэбны шчыт з выявай кавальскага молата ў чырвоным полі, на якім размяшчаецца дзевяць залатых падкоў[2].

Найноўшы час правіць

У 1915 годзе падчас І сусветнай вайны Кузніца акупіравана германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай мястэчка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўключалася ў склад Беларускай ССР[3]. Ад пачатку 1919 года дзейнічаў і камісар польскага ўрада па Гродзенскай акрузе, ствараліся польскія вайсковыя структуры. Пасля зыходу нямецкіх войскаў, у час Польска-савецкай вайны 20 ліпеня 1920 года польскія ўзброеныя сілы на чале з ген. А. Макрэцкім здалі Кузніцу і адышлі да Саколкі, але, пацярпеўшы паражэнне ў бітве пад Варшавай, бальшавікі адступілі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Кузніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1930 годзе статус паселішча паніжаны да вёскі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Кузніцу акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску была перададзена СССР згодна з пактам Молатава — Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Кузніца ўвайшла ў склад БССР, цэнтр Кузніцкага сельсавета Саколкаўскага раёна Беластоцкай вобласці. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў была пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Кузніцу Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: ~1884 год — 1083 чал., з іх 445 каталікоў, 38 праваслаўных і 438 іўдзеяў[4]
  • XXI стагоддзе: 2013 год — 1767 чал.

Славутасці правіць

  • Касцёл Провіду Божага (1907—1913)
  • Могілкі: каталіцкія, іўдзейскія

Страчаная спадчына правіць

  • Царква Аляксандра Неўскага (2-я палова XIX ст.; мураўёўка)

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць