Махоўка

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Махо́ўка[1] (трансліт.: Machoŭka, руск.: Маховка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 34,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 34,5 км ад Мінска, 11,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.

Вёска
Махоўка
Махоўка, 2017 г.
Махоўка, 2017 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222851
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244840052
Махоўка на карце Беларусі ±
Махоўка (Беларусь)
Махоўка
Махоўка (Мінская вобласць)
Махоўка

Гісторыя

правіць

У канцы XIX стагоддзя фальварак Махаўшчына ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета[2]. У 1908 годзе былі аднайменныя фальварак, урочышча, і хутар[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

24 лістапада 1966 года да Махоўкі былі далучаны вёскі Дубінкі і Чырвоны Бераг.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[3].

Насельніцтва

правіць
  • 1897 год — 12 жыхароў; урочышча, 11 жыхароў
  • 1908 год — фальварак, 12 жыхароў; урочышча, 7 жыхароў; хутар, 7 жыхароў
  • 1917 год — фальварак 11 жыхароў; на хутары 2 двары, 11 жыхароў; леснічоўка, 5 жыхароў
  • 1999 год — 9 жыхароў
  • 2002 год — 7 двароў, 8 жыхароў
  • 2010 год — 6 жыхароў
  • 2012 год — 5 гаспадарак, 5 жыхароў
  • 2019 год — 9 жыхароў

Спіс вуліц

правіць
 
Махоўка, 2017 г.
  • Азёрная вуліца
  • Лясная вуліца
  • Сонечны завулак
  • 1-ы Азёрны завулак
  • 2-і Азёрны завулак[4]

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б Махоўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 159. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць
  • Махоўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 159. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.

Спасылкі

правіць