Пасталова (Бярозаўскі раён)

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Пастало́ва[1] (трансліт.: Pastalova, руск.: Постолово) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 18 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Вёска
Пасталова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 35 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208820061
Пасталова на карце Беларусі ±
Пасталова (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Пасталова (Бярозаўскі раён)
Пасталова (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Пасталова (Бярозаўскі раён)

Гісторыя правіць

У 1563 годзе ў Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Малецкага, працаваў каралеўскі вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 года ў Равяціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін.

Найноўшы час правіць

У 1905 годзе — в. Пастолава. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. З 1932 года ў Малецкай гміне.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 15 воінаў-землякоў. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Прагрэс».

Планіроўка правіць

Планіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, якую ў заходняй частцы перасякае аўтадарога, ва ўсходняй да яе прымыкае завулак.

Насельніцтва правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць