Псуя
Псу́я[1] (трансліт.: Psuja) — аграгарадок у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, на заходнім беразе возера Псуя, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага сельсавета.
Аграгарадок
Псуя
| ||||||||||||||||||||||
Псуя на Вікісховішчы
|
Знаходзіцца за 45 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, 164 км ад Віцебска, 7 км ад чыгуначнай станцыі Зябкі, аўтамабільнай дарогай злучана з шашой Глыбокае — Полацк.
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьУ «Полацкай рэвізіі» 1552 года паведамляецца, што Баркулаб Іванавіч Корсак, нашчадак роду Корсакаў, меў 3 «дымы», людзі з якіх працавалі ў двары па 3 дні на тыдзень. Вольных людзей налічвалася 12 «дымоў», з якіх сяляне «з усякага збожжа» чацвёртую частку здавалі ўладальніку. Адзначана, што была царква Святой Тройцы, раней пабудаваная Корсакамі. У 1620 годзе Псуя была падзелена на 3 часткі паміж братамі Пятром, Сцяпанам і Іосіфам Корсакамі. У 1623 годзе Іосіф Корсак сваю частку зямель з цэнтрам у Псуі прадаў Міхаілу Раманавічу Корсаку. Пазней ад Корсакаў Псуя перайшла да Рамуальда Падбіпенты — маршалка дзісенскага. Яго дачка Юстына выйшла замуж за Яна Дэспата-Зяновіча, нашчадкі якога гаспадарылі тут да канца XIX стагоддзя.
У складзе Расійскай імперыі
правіцьУ канцы XVIII стагоддзя ў Псуі быў гаспадарскі двор, пабудаваны з дрэва, уніяцкая царква, пераробленая ў праваслаўную ў 1841 годзе. У гэтай царкве ў 1621 г. быў выраблены звон з надпісам на лацінскай мове. У 1888 годзе Псуя дзялілася на некалькі частак: мястэчка Псуя (Празароцкай воласці) — 7 дамоў, 53 жыхары, царква Святога Міхаіла; фальварак Старая Псуя — 1 дом, 18 жыхароў; фальварак Новая Псуя — 1 дом, 33 жыхары; вёска Псуя над рэчкай Ішанкай — 4 дамы, 18 жыхароў, належала Зянону Дэспат-Зяновічу. Наваколле было заселена з 6 ст. да н.э., пра што сведчаць шматлікія курганы, гарадзішча на могілках. У мінулым стагоддзі знойдзена мноства прадметаў, якімі карысталіся ў старажытнасці. Бронзавы бранзалет і жалезная сякера былі перасланы ў Адэскі музей старажытнасці. А. Сапуновым выяўлены падземны ход, абкладзены цэглай, пахаванні, абкладзеныя камянямі, на некалькіх магілках былі каменныя пліты, знойдзены крамянёвыя стрэлы, бранзалеты. У 1866 годзе адкрылася народнае вучылішча, у 1872 г. пабудавана драўляная школа, у якой навучалася каля 30 вучняў.
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла у склад Савецкай Беларусі. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года знаходзілася пад акупацыяй Польшчы.
У 1992 годзе ў вёсцы 222 двары, 524 жыхары.
Славутасці
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, помнік землякам, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
- Свята-Троіцкая царква (1995 г., мураваная).
- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
правіць- Бунто І. З гісторыі населеных пунктаў Глыбоччыны / І. У. Бунто // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. — Мн., 1995. — С. 443—444.
- Псуя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 108. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Псуя