Савічы (Баранавіцкі раён)

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Са́вічы[1] (трансліт.: Savičy, руск.: Савичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 29 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, каля шашы Новая Мыш — Мінск, на рацэ Змейцы.

Вёска
Савічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 227 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225364
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204807066
Савічы на карце Беларусі ±
Савічы (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Савічы (Баранавіцкі раён)
Савічы (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Савічы (Баранавіцкі раён)

У 1972 годзе да Савічаў далучана сумежная вёска Фалесіна.

Гісторыя

правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як сяленне Слонімскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1567 годам упамінаюцца ў перапісе літоўскага войска.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1795 годзе ва ўладанні С. Солтана, побач размяшчаўся фальварак.

У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, кузня, карчма. У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы 119 двароў, 491 жыхар. У маёнтку Савічы 3 двары, 35 жыхароў.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 14 красавіка 1960 года па 21 ліпеня 1986 года цэнтр Савіцкага сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 36 вяскоўцаў.

Інфраструктура

правіць
  • Рамонтна-механічныя майстэрні
  • Ветэрынарны ўчастак
  • 2 магазіны
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Сярэдняя школа
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Аддзяленне сувязі

Помнікі

правіць
  • Помнік землякам

Насельніцтва

правіць
  • 22 двары (1795)
  • 50 двароў (1889)
  • 111 двароў, 601 жыхар (1897)
  • 125 дамоў, 660 жыхароў (1921)
  • 873 жыхары (1970)
  • 212 двароў, 413 жыхароў (1998)
  • 169 гаспадарак, 340 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі

правіць