Змейка (прыток Ушы)
рака ў Беларусі
Зме́йка, Дзвея — рака ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (басейн Нёмана).
Змейка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 26 км |
Басейн | 190 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1,5 км ад вёскі Стайкі |
• Каардынаты | 53°16′07″ пн. ш. 26°11′27″ у. д.HGЯO |
Вусце | Уша |
• Месцазнаходжанне | заходняя ўскраіна вёскі Малая Мядзвядка |
• Каардынаты | 53°23′17″ пн. ш. 26°20′59″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Уша → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць |
Раёны | Баранавіцкі раён, Карэліцкі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 26 км (21,5 км з іх на тэрыторыі Баранавіцкага раёна)[1]. Плошча вадазбору 190 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км.
Пачынаецца за 1,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Стайкі Баранавіцкага раёна, у лясным урочышчы Галубоўшчына, упадае ва Ушу на заходняй ускраіне вёскі Малая Мядзвядка Карэліцкага раёна. У вярхоўі прымае сцёк са шчыльнай сеткі асушальных каналаў і 2 прытокаў з аднайменнай назвай. На працягу 14,5 км каналізаваная (ад вытоку да паўночнай ускраіны вёскі Шчарбовічы).
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 369. — 522 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 95. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Республика Беларусь. Брестская область. Барановичский район: карта. Барановичи: план / Ред. Г.П. Ляхова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 5 000 экз. (руск.)