Самахвалавічы (аграгарадок)

аграгарадок у Мінскім раёне, Беларусь

Самахва́лавічы[2] (трансліт.: Samachvalavičy, руск.: Самохваловичи) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Самахвалавіцкага сельсавета. Насельніцтва 2560 чал. (1999). Знаходзяцца за 10 км на поўдзень ад Мінску, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Мінск-Пасажырскі. Аўтамабільныя дарогі на Мінск, Дзяржынск, Слуцк.

Аграгарадок
Самахвалавічы
Цэнтр мястэчка
Цэнтр мястэчка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
207 м[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223013
Аўтамабільны код
5
Самахвалавічы на карце Беларусі ±
Самахвалавічы (аграгарадок) (Беларусь)
Самахвалавічы (аграгарадок)
Самахвалавічы (аграгарадок) (Мінская вобласць)
Самахвалавічы (аграгарадок)

Назва правіць

Тапонім «Самахва́лавічы»[3] ўтварыўся ад прозвішча Самахвал.

Гісторыя правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Самахвалавічы як сяло, цэнтр маёнтку М. Валадковіча датуецца 1582 г. У гэты час тут былі карчма, стадола. Станам на 1667 г. — 21 дым, карчма, млын.

У пач. XVIII ст. Самахвалавічы знаходзілася ва ўладанні Халецкіх. Праз жаніцьбу на Ганне з Халецкіх ён перайшоў да князя Альбрэхта Радзівіла, старосты рэчыцкага. Пазней у выглядзе пасагу маёнтак атрымаў Міхал Крыштафавіч Пузына. Аднак праз безгаспадарнасць апошняга Самахвалавічы прыйшлі ў заняпад, рэшткі маёнтку адыйшлі да яго сына Яўстаха Міхалавіча Пузыны. Потым — да сястры апошняга — Пульхерыі, паводле мужа Серпухоўскай. Яшчэ пазней — да яе дачкі Сафіі, якая выйшла за Валерыяна Буцэвіча. Станам на 1791 г. існавалі аднайменныя вёска (2 двары, 44 дымы, карчма) і мястэчка (66 дымоў, уніяцкая царква). Абодва паселішчы знаходзіліся ва ўладанні Пузынаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Самахвалавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Мінскага павета Мінскай губерні. Станам на 1815 г. у мястэчку было 22 двары, з іх 16 яўрэйскіх. Існавалі драўляныя ўніяцкія царква і школа. На рацэ Пціч была грэбля, мост, 2 млыны (на 2 і на 3 паставы), сукнавальня. У двары меўся драўляны сядзібны дом, рэгулярнага планавання сад. У вёсцы было 26 двароў. На 1861 г. — 46 двароў, 2 царквы, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, вадзяны млын. У 1863 г. расійскія ўлады збудавалі царкву-мураўёўку і адкрылі народнае вучылішча з мэтай русіфікацыі края. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку 79 двароў, 679 дамоў, валасная ўправа, 4 кузні, народнае вучылішча, прыёмны пакой, царква, капліца, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, 15 крамаў, карчма; у вёсцы 33 двары, хлебазапасны магазін; у маёнтку 5 двароў.

 
Царква Св. Духа

У канцы XIX ст. па разліках з вінавайцамі ў фальварку Самахвалавічы засталося 20 валок добрай зямлі і лугоў, а таксама ў досыць добрым стане млын. Мястэчка налічвала 40 будынкаў. Яго жыхары мелі ў наваколлі нядобрую славу канакрадаў. У вёсцы было 22 гаспадаркі[4]. У мястэчку Самахвалавічы існавала 2 буйныя крамы, у якіх сяляне навакольных вёсак маглі купіць усе патрэбныя для тагачаснай гаспадаркі рэчы. Прадаць жа прадукты сельскагаспадарчай дзейнасці было амаль немагчыма праз невялікую колькасць жыхароў мясціны, гэта значыць патэнцыйных пакупнікоў. З гэтай патрэбы сялянам даводзілася ехаць на кірмашы, да адмысловых перакупнікаў альбо да перапрацоўнікаў у Койданаў, ці часцей у сам Мінск[5]. На 1917 г. існавалі аднайменныя мястэчка (132 двары), вёска (38 двароў) і маёнтак (1 двор).

У 1919 г. Самахвалавічы ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1924 г. сталі цэнтрам раёна(з 26 мая 1935 г. у Мінскім раёне). Афіцыйны статус паселішча панізілі да пасёлка. Станам на 1941 тут было 99 двароў, на 1 студзеня 1997 г. — 958 гаспадарак. 25 сакавіка 2010 г. Самахвалавічы атрымалі афіцыйны статус аграгарадка.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1815 — 203 чал. у мястэчку Самахвалавічы і 128 чал. у вёсцы Самахвалавічы; 1861 — 406 чал.; 1897 — 527 чал. у мястэчку Самахвалавічы, 184 чал. у вёсцы Самахвалавічы і 52 чал. у маёнтку Самахвалавічы
  • XX стагоддзе: 1917 — 807 чал. у мястэчку Самахвалавічы, 197 чал. у вёсцы Самахвалавічы і 89 чал. у маёнтку Самахвалавічы; 1941 433 чал. у мястэчку Самахвалавічы, 262 чал. у вёсцы Самахвалавічы; 1 студзеня 1997 — 2576 чал.[6]; 1999 — 923 чал.[7]

Інфраструктура правіць

У Самахвалавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Транспарт правіць

Самахвалавічы знаходзяцца на скрыжаванні шашы P23 з H9033

Славутасці правіць

У наш час у Самахвалавічах збудавалі новую царкву Святога Духа, арганізуецца каталіцкая парафія Святога Духа і Святога Міхаіла Арханёла.

Страчаная спадчына правіць

  • Царква Святога Духа (XVIII ст., грэка-каталіцкая; згарэла ў 1914)

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Дзяржаўны цэнтр картаграфа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь Архівавана 7 мая 2021.
  4. Samochwałowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 252.
  5. «Была такая вёска…» // Мікалай Улашчык. Выбранае / Уклад. А. Каўка, А. Улашчык. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. С. 85.
  6. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінскага раёна. — Мн.: Беларуская навука, 1998.
  7. Самахвалавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 217.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць