Судзілы

вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Судзілы)

Судзі́лы[2] (трансліт.: Sudzily, руск.: Судилы) — вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці, на рацэ Лабжанцы. Уваходзіць у склад Родненскага сельсавета. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Клімавічаў, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Асмолавічы.

Вёска
Судзілы
Рэшткі царквы
Рэшткі царквы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Судзілавічы
Вышыня цэнтра
191 м
Насельніцтва
79 чалавек[1] (2020)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2244
Паштовыя індэксы
213622
Аўтамабільны код
6
Судзілы на карце Беларусі ±
Судзілы (Беларусь)
Судзілы
Судзілы (Магілёўская вобласць)
Судзілы

Гісторыя правіць

Вёска здаўна лічылася шляхецкай, у ёй пражывала ваколічная шляхта[3]. Па летапісных крыніцах вядома з 1630 года як сяло, меўся гаспадарскі двор. У 1684 годзе — сяло Судзілавічы ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць, меўся вадзяны млын. У 1737 годзе замест старой была ўзведзена новая царква.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе вёска апынулася ў Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. У 1815 годзе сяло было ўласнасцю памешчыка.

У 1890 годзе 12 жыхароў займаліся алейным промыслам[4]. У 1881 годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа. Па выніках перапісу 1897 года, у Судзілах дзейнічаў піцейны дом, штогод 8 верасня праводзіўся кірмаш. Да рэвалюцыі ў мясцовай царкве служылі айцец Данііл з Дамамерычаў, дзяк Рыжыкаў і званар Мікалай Іванавіч Галкоўскі[5].

У 1919 годзе вёска ўвайшла ў склад Клімавіцкага павета Гомельскай губерні РСФСР. Замест царкоўнапрыходскай адкрылася працоўная пачатковая школа, у якой у 1925 годзе налічвалася 53 вучні. У 1921 годзе мясцовую царкву закрылі і ператварылі ў клуб, потым — у склад[5].

У выніку першага ўзбуйнення БССР у 1924 годзе Судзілы апынуліся ў Клімавіцкім раёне Калінінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, дзе 20 жніўня 1924 года яны сталі цэнтрам сельсавета. 20 мая 1929 года ў вёсцы быў арганізаваны калгас «Чырвоны Маяк», які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 112 гаспадарак і 717 га ворыва. У 1931 годзе для школы ўзвялі новае памяшканне, працавалі ветраны млын і кузня[6].

З сярэдзіны жніўня 1941 да 28 верасня 1943 года Судзілы былі пад нямецкай акупацыяй. У памяць аб 100 вяскоўцах, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1967 годзе быў пастаўлены помнік.

З 11 красавіка 1960 года вёска ў складзе Родненскага сельсавета[7].

У 1980-я гады ў вёсцы працавалі аддзяленне сувязі, бібліятэка з фондам больш за 11 тысяч кніг, клуб, крама, фельчарска-акушэрскі пункт, ферма буйной рагатай жывёлы і сярэдняя школа, у канцы 2000-х гадоў — аддзяленне сувязі, бібліятэка, крама, пачатковая школа і фельчарска-акушэрскі пункт[6].

Насельніцтва правіць

 
Царква ў пачатку XX стагоддзя
  • XVIII стагоддзе: 1780 год — 25 двароў, 93 жыхары.
  • XIX стагоддзе: 1897 год — 124 двары, 654 жыхары.
  • XX стагоддзе: 1909 год — 831 жыхар; 1926 год — 139 двароў, 760 жыхароў; 1970 год — 101 двор, 246 жыхароў.
  • XXI стагоддзе: 2007 год — 83 двары, 205 жыхароў; 2009 год — 146 жыхароў[8]; 2020 год — 46 двароў, 79 жыхароў[1].

Забудова правіць

Вёска складаецца з трох вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, злучаных завулкамі і мясцовай дарогай. Забудавана пераважна традыцыйнымі сялянскімі хатамі. У цэнтры знаходзіцца сквер. Грамадскія будынкі чаргуюцца з жылой забудовай. На паўночна-заходняй ускраіне вёскі размешчаны гаспадарчы комплекс[6].

Славутасці правіць

  • Свята-Раства-Багародзіцкая царква (XIX стагоддзе, не дзейнічае).

Вядомыя ўраджэнцы правіць

Зноскі правіць

  1. а б Родненскі сельскі Савет (руск.). Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт (1 студзеня 2020). Праверана 23 ліпеня 2020.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Студзі́лы
  3. Зьміцер Бартосік.. «Шляхецкія» і «мужыцкія» вёскі беларуска-расейскага памежжа . Радыё Свабода (22 кастрычніка 2012). Праверана 23 ліпеня 2020.
  4. Sudiły // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 550.
  5. а б Памяць: Клімавіцкі раен: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раенаў Беларусі / Рэд.-уклад. Напрэеў Г. Л.; Рэдкал.: Баршчоў І. А. і інш — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 645,[1] с. : іл. ISBN 985-09-0068-7. — С. 89.
  6. а б в Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 141
  7. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  8. Насельніцтва Магілёўскай вобласці па выніках перапісу 2009 года (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 23 ліпеня 2020.
  9. Галкоўскі Аляксандр Мікалаевіч Архівавана 27 ліпеня 2020.. — Магілёўская абласная бібліятэка. (бел.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць