Чамярысы

(Пасля перасылкі з Вёска Чамярысы)

Чамяры́сы[1] — аграгарадок, цэнтр Чамярыскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Аграгарадок
Чамярысы
Будынак сельсавета
Будынак сельсавета
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
492 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2344
Паштовы індэкс
247643
Аўтамабільны код
3
Чамярысы на карце Беларусі ±
Чамярысы (Беларусь)
Чамярысы
Чамярысы (Гомельская вобласць)
Чамярысы

Паблізу ёсць радовішчы гліны, жалезнякоў і торфу.

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 23 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 48 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 153 км ад Гомеля.

Гідраграфія правіць

На ўсходзе канава «Дзяржаўная».

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з дугападобнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з захаду далучаюцца дугападобная і просталінейная вуліцы. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986—1987 гадах пабудаваны цагляныя хаты на 64 кватэры, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе валоданне Юдзіцкіх. У 1885 годзе ў Дзяражыцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся школа граматы і карчма.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года і з 15.8.1974 г. цэнтр Чамярыскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

У 1930 годзе 2 вёскі: Чамярысы-1 і Чамярысы-2. У 1931 годзе арганізаваны калгасы «Ударнік» і «Чырвоная Беларусь», працавалі цагельня (з 1929 года), 2 гамарні, 2 ветракі. У канцы 1930-х гадоў вёскі Чамярысы-1 і Чамярысы-2 аб’яднаны ў адзін населены пункт — вёска Чамярысы.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты спалілі 307 двароў і забілі 6 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 152 мясцовыя жыхары. У памяць пра загінуўшых у цэнтры вёскі ў 1967 годзе ўсталяваны абеліск.

У 1959 годзе цэнтр калгаса «Рассвет». Размяшчаліся механічная і швейная майстэрні, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, крама.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 209 гаспадарак, 492 жыхары.

Дынаміка правіць

  • 1850 год — 83 двары, 404 жыхары.
  • 1885 год — 89 двароў, 513 жыхароў.
  • 1897 год — 155 двароў, 884 жыхары (паводле перапісу).
  • 1908 год — 205 двароў, 1026 жыхароў.
  • 1940 год — 359 двароў, 1436 жыхароў.
  • 1959 год — 1244 жыхары (паводле перапісу).
  • 2003 год — 212 двароў, 505 жыхароў[1].
  • 2004 год — 209 гаспадарак, 492 жыхары.
  • 2006 год — 197 гаспадарак, 479 чалавек, з якіх 91 ва ўзросце да 16 гадоў, 227 — у працаздольным і 161 — старэйшым за працаздольны.

Вядомыя выхадцы правіць

Памятныя мясціны правіць

  • Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 214. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць