Віктар Вацлаў Стажэнскі

(Пасля перасылкі з Віктар Вацлаў Старжынскі)

Віктар Вацлаў (Віктар Мацвеевіч) Стажэ́нскі (Старжынскі) (польск.: Wiktor Wacław Starzeński; 26 верасня 1826, маёнтак Страбля, Падляскае ваяводства, Польшча — 31 мая 1882, паводле іншых звестак 17 чэрвеня 1882) — беларускі грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку 1860-х гадоў[2].

Віктар Вацлаў Стажэнскі
маршалак шляхты Гродзенскай губерні
21 кастрычніка 1861 — 10 верасня 1863
Пераемнік Юльян Крывіцкі
Нараджэнне 26 верасня 1826(1826-09-26)[1]
Смерць 31 мая 1882(1882-05-31) (55 гадоў) ці 17 чэрвеня 1882(1882-06-17) (55 гадоў)
Род Старжэнскія[d]
Бацька Мацей Ігнацы Стажэнскі[d]
Маці Марыя з Бавароўскіх[d]
Жонка Maria Aurora de Bezzi[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр
Бітвы

Біяграфія правіць

   
Бацькі Мацей Ігнацы Стажэнскі і Марыя з Бавароўскіх

Нарадзіўся ў сям'і Мацея Ігнацыя Стажэнскага і Марыі з Бавароўскіх.

Вучыўся ў езуіцкім пансіёне ў Швейцарыі і Мюнхенскім універсітэце. У 1847—1850 гадах у расійскай арміі. 3 1861 года гродзенскі губернскі маршалак шляхты. Вёў перагаворы з царскімі ўладамі наконт аўтаноміі Беларуска-Літоўскага краю, аднаўлення Віленскага ўніверсітэта[2].

У час паўстання 1863—1864 гадоў адзін з кіраўнікоў партыі «белых» у Беларусі і Літве[2]. 16 сакавіка 1863[3] года згодна з загадам паўстанцкага ўрада падаў у адстаўку і звярнуўся з адпаведным цыркулярам да павятовых маршалкаў шляхты Гродзенскай губерні[2][3]:

  Я на працягу двух мінулых гадоў імкнуўся прымірыць народ з урадам, спадзеючыся, што буду ў стане выклапатаць такія ўстановы і пераўтварэнні, якія кожны, з нават самымі ўмеранымі жаданнямі, грамадзянін лічыць істотнымі і неабходнымі. Пры ўсім гэтым гэтую шчырую і ўмераную праграму не ацанілі належным чынам.  

У той жа час Старжынскі заявіў, што дваране Літвы і Беларусі на з’ездзе ў Вільні пастанавілі процідзейнічаць паўстанню. Ён лічыў, што пры першых беспарадках сяляне апынуцца на баку ўрада і адвернуцца супраць паўстанцаў[3].

Да гонару павятовых правадыроў дваранства ў сакавіку 1863 года ў знак падтрымкі Старжынскага ад сваіх пасадаў адмовіліся 6 павятовых правадыроў дваранства з 9 існуючых паветаў Гродзенскай губерні[3].

У маі 1863 арыштаваны, зняволены ў Віленскую цытадэль і засуджаны да высылкі ў Сібір. Пазней пакаранне зменшана: адсядзеў паўтара года ў Бабруйскай крэпасці, потым высланы ў Варонежскую губерню[2].

У 1869—1875 гадах жыў у Галіцыі, потым у Пецярбургу[2].

Зноскі

  1. Wiktor Wacław Starzeński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в г д е Г. В. Кісялёў. Стажэнскі (Старжынскі) Віктар Вацлаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  3. а б в г Мікалай Быхаўцаў. Паўстанне 1863 года і Ваўкавышчына. — Гародня, 2014.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць