Віктар Пятровіч Скіба
Віктар Пятровіч Скі́ба[1] (17 студзеня 1956, в. Сынкавічы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць — 28 жніўня 2000) — беларускі фтызіятр, доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1999).
Віктар Пятровіч Скіба | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 студзеня 1956 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня 2000 (44 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фтызіятрыя[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1995) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў Магілевецкую сярэднюю школу Брэсцкай вобласці ў 1973 годзе. У тым жа годзе паступіў у Гродзенскі медыцынскі інстытут, быў пераведзены ў Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1979 годзе. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам БелНДІ туберкулёзу, дзе падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю. Праца адзначана прэміяй Ленінскага Камсамола Беларусі ў 1984 годзе. У 1986 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў лабарантам, асістэнтам кафедры фтызіятрыі і пульманалогіі БелДІУУ (1985—1996 гг.). Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1996 годзе і зацверджаны ў званні дацэнта (1996 г.), прафесара (1999 г.).
Навуковая дзейнасцьПравіць
Аўтар навуковых прац па функцыянальнай дыягностыцы абструкцыйнага сіндрому ў хворых з лёгачнай паталогіяй. Аўтар больш за 70 публікацый.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Скіба Віктар Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 453. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
СпасылкіПравіць
- Скіба Віктар Пятровіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Скиба Виктор Петрович (руск.) // Сайт БелМАПА