Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін
Ві́ктар Сцяпа́навіч Чарнамы́рдзін (9 красавіка 1938, сяло Чорны Атрог, Гаўрылаўскі раён, Чкалаўская вобласць, РСФСР, СССР — 3 лістапада 2010, Масква, Расія) — савецкі і расійскі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савета Міністраў — Урада Расійскай Федэрацыі (1992—1993), Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі (1993—1998), пасол Расіі на Украіне (2001—2009). З 11 чэрвеня 2009 года да канца жыцця — саветнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, спецыяльны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва з дзяржавамі — удзельнікамі СНД.
Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзімір Пуцін Дзмітрый Мядзведзеў |
||||||
Папярэднік | Іван Абаімаў | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Зурабаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Барыс Ельцын | ||||||
Пераемнік | Барыс Ельцын | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Барыс Ельцын | ||||||
Папярэднік | Ён сам, як старшыня Савета міністраў Расійскай Федэрацыі | ||||||
Пераемнік | Сяргей Кірыенка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Барыс Ельцын | ||||||
Папярэднік | Іван Сілаеў Ягор Гайдар (в. а.) |
||||||
Пераемнік | Пасада скасавана; ён сам як старшыня Урада Расійскай Федэрацыі |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Дзінкоў | ||||||
Пераемнік | Пасада скасавана; Леанід Іванавіч Філімонаў як Міністр нафтавай і газавай прамысловасці СССР | ||||||
Нараджэнне |
9 красавіка 1938[3][4] |
||||||
Смерць |
3 лістапада 2010[5][3][…] (72 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Сцяпан Маркавіч Чарнамырдзін | ||||||
Маці | Марфа Пятроўна Чарнамырдзіна | ||||||
Жонка | Валянціна Чарнамырдзіна[d] | ||||||
Дзеці | Сыны Віталь і Андрэй | ||||||
Веравызнанне | РПЦ | ||||||
Партыя |
|
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук | ||||||
Прафесія | інжынер-тэхнолаг і інжынер-эканаміст | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьПачынаў працу на Орскім нафтаперапрацоўчым заводзе рабочым. У 28 гадоў скончыў Куйбышаўскі індустрыяльны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-тэхнолаг». А ўжо ў 1973 годзе стаў дырэктарам Арэнбурскага газаперапрацоўчага завода.
У 1985 годзе быў прызначаны міністрам газавай прамысловасці СССР. У 1989—1992 гадах быў старшынёй праўлення дзяржаўнага газавага канцэрна «Газпром». Ва ўмовах рынкавай эканомікі значэнне «Газпрома» рэзка ўзрасло проці савецкага часу, і гэта стала пляцоўкай для палітычнага старту Чарнамырдзіна.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Чарнамырдзін і Беларусь
правіцьУдзельнічаў у расійскай місіі 1996 года, якая падтрымала Аляксандра Лукашэнку пад час супрацьстаяння з парламентам РБ і правядзенні рэферэндума па змене Канстытуцыі РБ[8].
Зноскі
- ↑ у некаторых афіцыйных дакументах таго перыяду пасада Чарнамырдзіна пазначана як Старшыня Савета Міністраў Расійскай Федэрацыі (напрыклад, у пастанове З'езду народных дэпутатаў РФ ад 14 снежня 1992 № 4088-I; ва Указе Прэзідэнта РФ ад 4 лютага 1993 № 180)
- ↑ 2 кастрычніка 1993 года ўказам в. а. Прэзідэнта РФ А. Руцкога № 31 В. Чарнамырдзін быў вызвалены ад пасады старшыні Савета Міністраў — Урада РФ. Аднак, Чарнамырдзін не падпарадкаваўся гэтаму ўказу, працягнуўшы выконваць свае абавязкі.
- ↑ а б Wiktor Stepanowitsch Tschernomyrdin // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Wiktor S. Tschernomyrdin // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Former Russian PM Chernomyrdin dies aged 72 — RIA Novosti, 2010.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119178230 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- ↑ На 73-м годзе жыцця памёр Віктар Чарнамырдзін Наша Ніва 3 лістапада 2010
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін