Вірус жоўтай мазаікі фасолі

Вірус мазаікі жоўтай фасолі[2] (англ.: Bean yellow mosaic virus, BYMV) — патагенны вірус мазаікі раслін[3] роду Potyvirus сямейства Potyviridae. Перадаецца рознымі відамі тлі і пры непасрэдным фізічным кантакце[4].

Вірус жоўтай мазаікі фасолі

Паражэнне лісця прадстаўніка роду Canna
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Вірус жоўтай мазаікі фасолі

Сінонімы
  • BYMV
  • bean virus 2
  • canna mosaic virus
  • gladiolus mosaic virus
  • gloriosa stripe mosaic virus
Група паводле Балтымара

IV: (+)алРНК-вірусы


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  12197
EOL  540365

Геаграфічнае размеркаванне і арэал гаспадароў правіць

Пра мазаічную хваробу, як мяркуюць, выкліканую вірусам жоўтай мазаікі фасолі, упершыню паведамлялася ў пачатку 1900-х гадоў, у сувязі з паражэннем гароху (Pisum sativum) на паўночным усходзе ЗША[5]. У цяперашні час лічыцца, што вірус распаўсюджаны па ўсім свеце[6].

У дадатак да гароху гэты вірус заражае многія іншыя бабовыя культуры, у тым ліку фасолю звычайную (Phaseolus vulgaris)[7], арахіс культурны (Arachis hypogaea)[8], сою культурную (Glycine max)[9], бобу (Vicia faba), некалькі відаў канюшыны (Trifolium) (канюшыну ружовую (Trifolium hybridum), Trifolium vesiculosum, канюшыну мяса-чырвоную (Trifolium incarnatum), канюшыну лугавую (Trifolium pratense), канюшыну паўзучую (Trifolium repens), Trifolium subterraneum), люцэрну (Medicago sativa), віку пасяўную (Vicia sativa), лубін жоўты (Lupinus luteus)[10], белую акацыю (Robinia pseudoacacia), Trigonella foenum-graecum і Crotalaria sightbilis.

Вядома таксама, што заражае некалькі небабовых раслін, у тым ліку віды родаў Canna, Fressia і гладыёлус (Gladiolus), мак снатворны (Papaver somniferum) і Eustoma russellianum.

Сімптомамі ў гэтых раслін з’яўляюцца мазаіка, мальфармацыя і плямістасць лісця[11]. Гэты вірус вырабляе два віды вірусных уключэнняў, ламінаваныя агрэгаты і ядзернае ўключэнне[3].

Захворванні, выкліканыя вірусам правіць

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
  2. Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 461
  3. а б Bean yellow mosaic virus (BYMV) Inclusions. Florida Department of Agriculture and Consumer Services.(недаступная спасылка)
  4. Plant Virus Descriptions Архівавана 27 лістапада 2020.
  5. Doolittle, SP; Jones, FR (1925). "The mosaic disease in the garden pea and other legumes". Phytopathology. 15 (12): 763–772. ISSN 0031-949X.
  6. Nakazono-Nagaoka, Eiko; Takahashi, Tsubasa (2009). "Cross-Protection Against Bean yellow mosaic virus (BYMV) and Clover yellow vein virus by Attenuated BYMV Isolate M11". Phytopathology. 99 (3): 251–257.
  7. Pierce, WH (1934). "Viruses of the bean". Phytopathology. 24 (2): 87–115. ISSN 0031-949X.
  8. Bays, DC (1986). "Bean yellow mosaic virus isolate that infects peanut (Arachis hypogaea)". Plant Disease. 70 (7): 667–669.
  9. Ghabrial, SA (1977). "Identification and distribution of virus diseases of soybean in Kentucky". Plant Disease Reporter. 61 (690–694). ISSN 0032-0811. {{cite journal}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |1= (даведка)
  10. Corbett, MK (1958). "A virus disease of lupines caused by bean yellow mosaic virus". Phytopathology. 48: 86–91.
  11. Bean yellow mosaic potyvirus. Cornell University: Vegetable MD Online.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць