Вісмуцін
Вісмуцін, вісмутавы бляск — мінерал класа сульфідаў, сульфід вісмуту, Bi2S3. Прымесі свінцу, медзі, сурмы, селену, жалеза і інш. Упершыню знойдзены ў Балівіі ў 1832 годзе[1].
Вісмуцін | |
---|---|
![]() | |
Крышталі вісмуціну | |
Формула | Bi2S3 |
Сінгонія | Рамбічная |
Колер | Белы з шэрым адценнем |
Колер рысы | Шэры |
Бляск | Моцны металічны |
Празрыстасць | Непразрысты |
Цвёрдасць | 2 |
Спайнасць | Вельмі дасканалая |
Злом | Ракавісты; далікатны |
Шчыльнасць | 6,4 - 7,1 г/см³ |
Крышталізуецца ў рамбічнай сінгніі. Крышталі ігольчастыя, пласцінкі, зярністыя і прамяністыя агрэгаты. Непразрысты. Колер ад алавяна-белага да свінцова-шэрага. Бляск металічны. Цвёрдасць 3,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,8 г/см³.
Рэдкі мінерал, трапляецца ў высокатэмпературных гідратэрмальных жылах і ў гранітных пегматытах. Галоўны мінерал вісмутавых руд. Радовішчы ў Балівіі, Перу, Казахстане, Расіі, Сярэдняй Азіі. Таксама вядомы ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Італіі (наваколлі Турына), Мексіцы, Германіі, Нарвегіі, Румыніі, ЗША (штат Невада) і на Мадагаскары.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Вісмуцін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 197. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
СпасылкіПравіць
Вісмуцін на Вікісховішчы |