Віктар Антонавіч Каваленка

беларускі крытык, літаратуразнавец (1929—2001)
(Пасля перасылкі з В. А. Каваленка)

Віктар Антонавіч Кавале́нка[1] (21 ліпеня 1929, в. Сакаўшчына, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 17 жніўня 2001, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец, празаік. Доктар філалагічных навук (1978)[2]. Акадэмік НАН Беларусі (1994).

Віктар Антонавіч Каваленка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 ліпеня 1929(1929-07-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 2001(2001-08-17) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік, літаратурны крытык, крытык, празаік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Лідскім педагагічным вучылішчы, якое закончыў у 1948 годзе. Затым скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1953). Доктар філалагічных навук (1978).

З 1958 года працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, у 1982—1997 гадах[1] — дырэктар.

Творчасць правіць

Аўтар кніг крытыкі і літаратуразнаўства «Пошукі і здзяйсненні» (1963), «Давер» (1967), «Прага духоўнасці» (1975), «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1977), «Жывое аблічча дзён» (1979), «Покліч жыцця» (1987) і інш., рамана «Падвышанае неба» (1975).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1981).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць