Валерый Аляксандравіч Кучынскі

аперны і эстрадны спявак
(Пасля перасылкі з В. А. Кучынскі)

Валерый Аляксандравіч Кучы́нскі[1] (2 сакавіка 1947 — 14 чэрвеня 2016) — аперны і эстрадны спявак (лірычны барытон), Заслужаны артыст БССР (1974).

Валерый Аляксандравіч Кучынскі
Дата нараджэння 23 лютага 1947(1947-02-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 ліпеня 2016(2016-07-14) (69 гадоў)
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі эстрадны артыст, оперны спявак
Пеўчы голас барытон
Прэміі
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Мікалаеў. З 1967 года саліст Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі. У 1970 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. У 1970—1973 і 1976—1979 гадах[2] саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, у 1973—1976 гадах[2] — у Беларускай філармоніі. Таксама быў салістам Ансамбля песні і танца Паўночнай групы войскаў (ПНР)[1]. З 1983 года В. А. Кучынскі саліст Дзяржтэлерадыё БССР.

Творчасць правіць

В. А. Кучынскі працаваў на опернай сцэне і ў эстрадным жанры. У яго канцэртным рэпертуары прысутнічалі камерная лірыка, песні беларускіх кампазітараў. Сярод оперных партый: Максім («Зорка Венера» Ю. Семянякі), Ад аўтара («Джардана Бруна» С. Картэса), Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Ялецкі («Пікавая дама» П. Чайкоўскага).

Лаўрэат IV Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі, IV Міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага (1970), Усесаюзнага конкурсу савецкай песні (Мінск, 1972), IV міжнароднага конкурсу артыстаў эстрады (1974)[1].

Узнагароды і званні правіць

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць