Віктар Міхайлавіч Кільчыцкі

(Пасля перасылкі з В. Кільчыцкі)

Віктар Міхайлавіч Кільчыцкі (нар. 14 кастрычніка 1942, Быхаў, Магілёўская вобласць) — савецкі і ўкраінскі архітэктар. Заслужаны архітэктар Украіны (2006).

Віктар Міхайлавіч Кільчыцкі
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1942(1942-10-14) (81 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Заслужаны архітэктар Украіны

Біяграфія правіць

Скончыў Усць-Каменагорскі будаўніча-дарожны інстытут у 1970 годзе. Працаваў у Арэнбургграмадзянпраекце (1971—1975), кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у Магілёўграмадзянпраекце (1975—1980), Гомельграмадзянпраекце[1].

У 1982—1992 і 1997—2002 гадах працаваў у Галоўным упраўленні мостабудавання і архітэктуры Чарнавіцкай вобласці, у 1989—1992 гадах — намеснікам галоўнага архітэктара Чарнавіцкай вобласці, у 1997—2002 гадах — начальнік праектна-вытворчага і архітэктурна-планавага бюро. У 1992—1997 гадах — галоўны архітэктар інстытута «Чернівціархпроект». З 2009 года дацэнт кафедры будаўніцтва і архітэктуры Чарнавіцкага ўніверсітэта[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Жыве ў Чарнаўцах[1].

Творчасць правіць

 
Будынак тэхнапарку

Асноўныя працы: Дом піянераў у Орску, генпланы раённых цэнтраў Ілек, Адамаўка, Дом Саветаў у Наватроіцку Арэнбургскай вобласці (1970—1975), жылы дом у Чэрыкаве Магілёўскай вобласці (1983)[1], багажнае аддзяленне Магілёўскага вакзала (1985)[3], будынак навукова-тэхнічнага аб’яднання (цяпер тэхнапарк) у Магілёве[4].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны дыпломам I ступені ВДНГ БССР.

Зноскі

  1. а б в Кильчицкий Виктор Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. https://esu.com.ua/article-6861
  3. Привокзальная площадь // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  4. Магілёў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).

Літаратура правіць