Гарадзейка
рака ў Беларусі
Гарадзе́йка — рака ў Стаўбцоўскім і Нясвіжскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Уша (басейн Нёмана).
Гарадзейка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 10 км |
Плошча басейна | 53 км² |
Басейн | Уша → Нёман → Куршскі заліў → Балтыйскае мора |
Басейн рэк | Атлантычны акіян |
Вадацёк | |
Выток | |
· Каардынаты | 53°22′36,50″ пн. ш. 26°31′59″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Уша |
· Месцазнаходжанне | каля вёскі Студзёнкі |
· Каардынаты | 53°17′49,54″ пн. ш. 26°31′02,90″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Стаўбцоўскі раён, Нясвіжскі раён |
Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰. Пачынаецца на ўсходзе ад вёскі Новая Вёска Стаўбцоўскага раёна, цячэ праз гарадскі пасёлак Гарадзея, упадае ва Ушу на ўсходзе ад вёскі Студзёнкі Нясвіжскага раёна. Ад вусця на працягу 1 км каналізаваная. Паміж вёскамі Новая Вёска і Вялікі Двор Стаўбцоўскага раёна на рацэ сажалка.
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Гарадзейка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 557.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 24. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)
- Ліст карты N-35-90. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г.(руск.)