Негарэлае
Негарэ́лае[3] (трансліт.: Nieharelaje, руск.: Негорелое) — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Негарэльскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Баранавічы. Насельніцтва 971 чал. (2010)[2].
Аграгарадок
Негарэлае
| ||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца на рацэ Ператуць. За 10 км на паўднёвы захад ад Дзяржынска, за 48 км ад Мінска. Злучаны аўтамабільнымі дарогамі з Мінскам, Дзяржынскам, Баранавічамі, Уздой, Стоўбцамі.
Гісторыя
правіцьВядомы з XVI стагоддзя як паштовая станцыя на дарозе Менск — Новагародак у Менскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1588 годзе ў складзе Койданаўскага графства Радзівілаў, 18 дымоў, у складзе Койданаўскага графства. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Койданаўскай воласці. У 1794 годзе ў маёнтку Негарэлае было 272 двары, З вінакурні, 2 млыны. У 1800 годзе вёска, фальварак, панскі двор, мост на раку Ператуць, уладанне князя Д. Радзівіла,
У XIX — пачатку XX стагоддзяў належала Чапскім. У 1871 годзе праз Негарэлае прайшла Маскоўска-Брэсцкая чыгунка.
У 1921—1939 гадах савецкая пагранічная станцыя, мела заставу, мытню, кантрольна-прапускны пункт 16-га Дзяржынскага пагранатрада.
З 1924 года ў Койданаўскім раёне, з 1932 года цэнтр сельсавета Дзяржынскага раёна. З 1938 года гарадскі пасёлак у Мінскім, з 1939 года — у Дзяржынскім раёнах. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі тут канцлагер (філіял лагера ў Масюкоўшчыне). З 2009 года пасёлак у складзе Негарэльскага сельскага савета.
Насельніцтва
правіцьЭканоміка
правіцьПрацуюць завод па вырабе вулляў, лясгас, хлебапекарня, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва, сярэдняя, базавая і музычная школы, дзіцячы сад, кінатэатр, бібліятэка, бальніца, паліклініка, аддзяленне сувязі, гандлёвы цэнтр.
Славутасці
правіць- Жылыя дамы (XIX ст.)
Вядомыя асобы
правіць- Уладзімір Сцяпанавіч Дземідовіч (нар. 1937) — беларускі архітэктар.
- Сяргей Сцяпанавіч Касцюковіч (1923—2015) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машына- і прыборабудавання, метралагічнага забеспячэння.
Зноскі
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б в г Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Минская область. (руск.)
Літаратура
правіць- Негарэлае // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 533—534. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Негарэлае