Гарлі́ца[3][4] (Berteroa) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Гарліца

Гарліца шэрая (Berteroa incana)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Berteroa DC.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23051
NCBI  228873
EOL  71314
GRIN  g:1424
IPNI  30101977-2

Батанічнае апісанне правіць

Адна-, двух- і шматгадовыя шаравата-зялёныя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, чаргаванае, падоўжана-ланцэтнае. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя, у галоўчатых гронках. Плод — авальны стручок. Насенне пляскатае, акаймаванае.

Распаўсюджанне правіць

Вылучаюць 8[3] (5[5]) відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Міжземнамор’і. На тэрыторыі Беларусі паўсюдна трапляецца гарліца шэрая (Berteroa incana), расце на палях, сухіх лугах, пустках, узгорках, каля дарог, на сметніках і пясчаных мясцінах.

Выкарыстанне правіць

Лекавыя (мачагонны, патагонны, вяжучы, заспакаяльны і ранагаючы сродак) і меданосныя расліны; пустазелле.

Віды правіць

Згодна з The Plant List:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Berteroa // The Plant List (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Икотник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Berteroa (англ.) // The Plant List