Гарочычы

аграгарадок у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Гаро́чычы[1] (трансліт.: Haročyčy, руск.: Горочичи) — аграгарадок у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гарочыцкага сельсавета.

Аграгарадок
Гарочычы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 609 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2345
Аўтамабільны код
3
СААТА
3223812021
Гарочычы на карце Беларусі ±
Гарочычы (Беларусь)
Гарочычы
Гарочычы (Гомельская вобласць)
Гарочычы

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўночны ўсход ад Калінкавічаў, 120 км ад Гомеля[2], на рацэ Абедаўка.

Гісторыя правіць

За 2 км ад вёскі курганы, якія сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Даманавіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1850 годзе ў складзе маёнтка Даманавічы, валоданне памешчыка Міхайлава. У 1867 годзе пры правядзенні размежавання зямель жыхары выступілі супраць несправядлівых дзеянняў мясцовых уладаў. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі капліца, хлебазапасны магазін, заезны двор. У 1912 годзе адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сялянскай хаце.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «Савецкая Беларусь»; вятрак, паравы млын, кузня, смалаварня і пільня. Пачатковая школа ў 1930-х гадах ператворана ў 7-гадовую (у 1935 годзе 297 вучняў). У час Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі варожы гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы. У баях каля вёскі загінулі 94 савецкіх салдата і партызана (пахаваныя ў брацкіх магілах на могілках і на паўночна-заходняй ускраіне). Вызвалена 12 студзеня 1944 года, 99 жыхароў загінулі на фронце. Да 21 кастрычніка 1968 года вёска ў складзе Зеляноцкага сельсавета, пасля — цэнтр Гарочыцкага сельсавета[3]. У 1970 годзе цэнтр саўгаса «Калінкавіцкі».

У вёску пераселены жыхары з забруджаных радыяцыяй пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, пераважна з вёскі Надтачаеўка Нараўлянскага раёна. Для іх пабудаваны цагляныя дамы на 60 сем’яў.

Насельніцтва правіць

  • 1996 год — 840 жыхароў, 386 двароў[2].

Інфраструктура правіць

Размешчаны Васілевіцкі льнозавод, лясніцтва, Азарыцкі лясгас, механічныя майстэрні, камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, 2 клуба, бібліятэка, дзіцячы сад, бальніца, аддзяленне сувязі, ветэрынарны ўчастак, 2 сталовыя, 6 крам.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Гаро́чыцы
  2. а б БелЭн 1997.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць