Гарпія вялікая (Cerura vinula) — начны матылёк сямейства Чубаткі.

Гарпія вялікая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cerura vinula


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  987900
EOL  927619

Апісанне правіць

Даўжыня пярэдняга крыла 3,5—4 см. Размах крылаў 58-75 мм. Буйны матылёк светла-шэрага колеру з матавымі зігзагападобнымі лініямі на пярэдніх крылах. Заднія крылы светла-шэрыя. Галава і грудзі густа апушаны белымі валасінкамі, на кожным сегменце брушка цёмная папярочная паласа.

Арэал правіць

Еўропа, Каўказ, Іран, Сібір да Заходняга Прыбайкалля ўключна, Сярэдняя Азія, Паўночная Афрыка.

Месцапражыванні правіць

Пойменныя лясы, уздоўж ручаёў і вадаёмаў. Нярэдка ў таполевых алеях.

Час лёту правіць

Канец красавіка — пачатак мая. Актыўныя ўначы.

Размнажэнне правіць

Яйка правіць

Самкі пасля спароўвання адкладаюць да 400 яек паасобку на лісце. Яйкі бронзавага колеру, паўшарападобнай формы, з белай плямай на вяршыні, у сярэдзіне якой чорная кропка.

 
Вусень

Вусень правіць

Стадыя вусеня: чэрвень — верасень. Дарослы вусень да 8 см у даўжыню, зялёнага колеру. На спіне з вялікай фіялетавай плямай у форме ромба, акантаванай белай паласой. Галава бурага колеру, з чырвонай аблямоўкай, плоская, уцягнутая ў грудзі. На канцы цела вусеня вялікі вілападобны выраст. Будучы патрывожаным, прымае спецыяльную пагрозлівую позу: надзімае і падымае пярэдні канец цела, затым уцягвае яго ў павялічаны першы сегмент брушка, пры гэтым на заднім канцы цела выцягваюцца дзве пахкія ніткі — прыдаткі відазмененых падпіхальных органаў, г. зн. апошняй пары ног, — таго самага вілападобнага вырасту. Моцна патрывожаны вусень можа выпырскваць з папярочнай шчыліны, размешчанай на першым грудным сегменце, едкую вадкасць. Кармавыя расліны: віды роду Вярба і Таполя, у тым ліку Асіна. Вусені аб’ядаюць лісце.

Кукалка правіць

Акукліванне ў канцы лета — пачатку восені. Зімуе кукалка. Звычайна акружаная трывалым коканам, вырабленым вусеням са здробненай кары. Размяшчаецца на ствалах і галінках кармавога дрэва. Кукалка цёмная, бура-чырвоная, тоўстая цыліндрычная.

Галерэя правіць

Зноскі