Выкапнё́вае па́ліва, гару́чыя кары́сныя вы́капні — гэта нафта, вугаль, гаручы сланец, прыродны газ і яго гідраты, торф і іншыя гаручыя мінералы і рэчывы, якія здабываюцца пад зямлёй ці адкрытым метадам. Вугаль і торф - паліва, якое ўтвараецца па меры назапашвання і раскладання рэшткаў жывёл і раслін. Датычна паходжання нафты і прыроднага газу ёсць некалькі супярэчлівых гіпотэз. Выкапнёвыя тыпы паліва з'яўляюцца неўзнаўляльным прыродным рэсурсам, бо яны назапашваліся мільёны гадоў;дабыча і выкарыстанне выкапнёвых відаў паліва стварае экалагічныя праблемы. Глабальны рух за стварэнне аднаўляльнай энергетыкі, з'яўляецца, такім чынам, рухам за задавальненне попыту на энергію.

Вугаль, тып выкапнёвага паліва

Адміністрацыяй энергетычнай інфармацыі ЗША было падлічана, што ў 2007 годзе першасныя крыніцы энергіі складаліся з выкарыстання нафты (36,0%), вуглю (27,4%), прыроднага газу (23,0%), склаўшы 86,4% ад агульнай долі спажывання першаснай крыніцы энергіі ў свеце. Першаснымі крыніцамі энергіі з ліку невыкапнёвага паліва ў 2006 годзе былі гідраэлектрастанцыі (6,3%), ядзерная энергетыка (8,5%) і іншыя, як геатэрмальныя рэсурсы, а таксама выкарыстанне энергіі Сонца, прыліваў, ветру, дроваў і адходаў, на долю якіх прыпаў паказчык у 0,9%.

Спальванне гаручых карысных выкапняў вырабляе каля 21,3 гігатонаў двухвокісу вугляроду (CO2) у год, але лічыцца, што прыродныя працэсы могуць паглынуць толькі каля паловы гэтай колькасці, такім чынам чыстае павелічэнне складае больш чым на 10 млрд тон атмасфернага дыяксіду вугляроду ў год, пры тым, што тона вугляроду ў атмасферы эквівалентна 44/12 або 3,7 тонам вуглякіслага газу[1]. Вуглякіслы газ з'яўляецца адным з парніковых газаў, што павышае радыяцыйнае ўздзеянне і спрыяе глабальнаму пацяпленню, у выніку чаго сярэдняя тэмпература Зямлі ўзрастае, што, на думку пераважнай большасці вучоных-кліматолагаў выклікае сур'ёзныя пабочныя эфекты.

ПаходжаннеПравіць

 
Паколькі нафтавыя радовішчы знаходзяцца толькі ў пэўных месцах на Зямлі, толькі абраная група краін з'яўляецца нафтанезалежнай ад іншых краін, іншыя краіны маюць залежнасць ад патэнцыялу здабычы нафты ў нафтанезалежных краінах

Нафта і прыродны газ утвараюцца ў выніку анаэробнага раскладання рэшткаў арганізмаў, уключаючы фіта- і заапланктону, якія жылі ў моры ці возеры, якія апынуліся на дне ў вялікіх колькасцях у бескіслародных умовах мільёны гадоў таму. За геалагічны час, гэтая арганічныя рэчывы, змешаныя з брудам, атрымалі пахаванне пад пластамі цяжкага асадку. У выніку высокага ўзроўню цяпла і ціску, выкліканага хімічнымі зменамі, арганічныя рэчывы ператварыліся спачатку ў воскападобны матэрыял, вядомы як кераген, які знаходзіцца ў гаручых сланцах, а затым, пры большым паказчыку цяпла, у вадкія і газападобныя вуглевадароды ў выніку працэса, вядомага як катагенез.

Існуе шырокі спектр арганічных або вуглевадародных злучэнняў у любой паліўнай сумесі. Канкрэтныя сумесь вуглевадародаў дае палівам свае характэрныя ўласцівасці, як тэмпература кіпення, тэмпература плаўлення, шчыльнасць, глейкасць і іншыя. Некаторыя віды паліва, як прыродны газ, напрыклад, утрымліваць толькі газападобныя кампаненты.

ГісторыяПравіць

Здабываныя запасыПравіць

Па апублікаваных разліках запасы здабыванай нафты на Зямлі складаюць каля двух трыльёнаў барэляў (Кэмпбел і Лехерэр). Ацэнка запасаў вугалю дае лічбу ў 500 мільярдаў т.

Тэмпы спажыванняПравіць

Я запрашаю чытача заплюшчыць вочы і паспрабаваць уявіць сабе, які гіганцкі прамежак часу спатрэбіўся планеце для назапашвання ў нетрах запасаў нафты, якія мы марнуем, як п'яны матрос у прыпартовай карчме марнуе свой заробак.

[2].

За 18 стагоддзе аб'ём здабыванага вугалю павялічыўся на 4000%, Да 1900-га здабывалася 700 мільёнаў тон вугалю ў год, затым надыйшла чарга нафты. Спажыванне нафты ўзрастала каля 150 гадоў і напачатку трэцяга тысячагоддзя выходзіць на плато. У наш час у свеце здабываецца больш 87 млн барэляў у суткі.

Здабыча выкапнёвага паліва ў БеларусіПравіць

Пошук нафты на тэрыторыі Беларусі ажыццяўляецца з 1952 г., а распрацоўка пачалася з 1965 г. За перыяд з 1965 па 1975 год было здабыта 35 млн. т. нафты, дасягнуўшы гадавога максімуму 8 млн. т. у 1975 г. Затым гадавая здабыча пачала змяншацца, з-за памяншэння здабычы на самых буйных радовішчах. У наш час у Беларусі здабываецца прыклада 2 млн. т. гэтага карыснага выкапня.[3]

Торф — іншае выкапнёвае паліва, што здаўна здабываецца ў Беларусі. Самыя буйныя тарфяныя запасы ёсць у Гомельскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях. Агульная плошча тарфяных масіваў — каля 2,5 млн. га., а агульная вага — каля 3 млрд. т. Штогод здабываецца 14 млн. т. торфу.

Гаручыя сланцы ўпершыню выяўлены ў Беларусі ў 1963 г. У межах заходняй часткі Прыпяцкага прагіну сланцаносныя адклады залягаюць на глыбінях, даступных для распрацоўкі шахтавым метадам. Гаручыя сланцы ўяўляюць сабою асадкавыя ўтварэнні буравата-шэрага колеру з высокім (больш 15%) утрыманнем цвёрдага нерастваральнага арганічнага рэчыва - керагену. Прагнозныя рэсурсы гаручых сланцаў у гэтым басейне да глыбіні 600 м складаюць 11 млрд. т. Карысны выкапень характарызуецца высокай попельнасцю (75 %). Адмыслоўцы лічаць, што прамысловае засваенне ў Прыпяцкім сланцаносным басейне будзе эканамічна апраўданым толькі пры ўмове поўнай утылізацыі ўсіх прадуктаў сланцаперапрацоўкі, у тым ліку попелу.

У Прыпяцкім прагіне, у паўднёвай частцы Беларусі, сустракаюцца таксама бурыя вуглі, якія залягаюць на глыбінях 290—900 м. Прагнозныя рэсурсы вуглёў у адкладах карбону да глыбіні 600 м ацэньваюцца ў 410 млн. т. У юрскай вугляноснай тоўшчы прагнозныя рэсурсы вуглёў перавышаюць 520 млн. т. Лепш за ўсё вывучаны паклады бурых вуглёў у міяцэнавых адкладах. У сувязі з невялікімі глыбінямі залягання (20—80 м.) яны даступныя для распрацоўкі кар'ерамі. У заходняй частцы Прыпяцкага прагіну выяўлена 3 радовішчы: Жыткавіцкае, Брынёўскае і Тонежскае. У найбольш буйным — Жыткавіцкім, запасы складаюць каля 70 млн. т. Вуглі Жыткавіцкага радовішча гумусавыя, нізкай ступені метамарфізму. Нягледзячы на складаныя гідрагеалагічныя ўмовы, на базе гэтага радовішча магчыма будаўніцтва буравугальнага кар'ера прадукцыйнасцю 2 млн. т. у год.

Уплыў на навакольнае асяроддзеПравіць

На доля прадпрыемстваў паліўна-энергетычнага комплексу Расіі даводзіцца палова выкідаў шкодных рэчываў у атмасфернае паветра, больш траціны забруджаных сцёкавых вод, траціна цвёрдых адыходаў ад усёй нацыянальнай эканомікі. Асаблівую актуальнасць набывае планаванне экалагічных мерапрыемстваў у раёнах піянернага засваення рэсурсаў нафты і газу.

Спальванне выкапнёвых тыпаў паліва стварае выкіды двухвокісу вугляроду (CO2) - парніковага газу, які дае найвялікі ўнёсак у глабальнае пацяпленне. Прыродны газ, асноўную частку якога складае метан, таксама з'яўляецца парніковым газам. Парніковы эфект ад адной малекулы метану прыкладна ў 20 раз большы, чым ад малекулы CO2, таму з кліматычнага пункта гледжання спальванне прыроднага газу пераважней яго трапленню ў атмасферу.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. «US Department of Energy on greenhouse gases». eia
  2. [1] Калі нафта патаннее?
  3. Беларускі геалагічны партал, Гаручыя карысныя выкапні

СпасылкіПравіць