Гарычкавачка
Гары́чкавачка[3] (Gentianella) — род кветкавых раслін сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).
Гарычкавачка | |||||||||||||||||
Gentianella germanica | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Gentianella Moench, 1794 | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьАднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з голымі, прамымі, пустацелымі сцёбламі. Лісце суцэльнае, лінейнае або шырокаэліптычнае, супраціўнае, сядзячае. Ніжняе лісце ў разетцы. Кветкі ў гронкападобных ці мяцёлкападобных суквеццях, зрэдку — адзіночныя. Колер кветак блакітны або сіняваты, зрэдку жаўтавата-белы, светла-жоўты. Плод — сухі арэшак.
Распаўсюджанне
правіцьРасліны роду распаўсюджаны ў нетрапічных раёнах Зямнога шара. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца:
- Gentianella amarella (L.) BOERN. S. L. — Гарычкавачка гаркаватая[4][5]
- Gentianella cruciata L. — Гарычкавачка крыжападобная[5][6]
Расліны святлолюбівыя. Растуць на лугах, лясных палянах, у поймах і па берагах вадаёмаў.
Віды
правіцьГаспадарчае значэнне
правіцьЛекавыя (выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ветэрынарыі), фарбавальныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны[3].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
- ↑ Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 13 верасня 2018.
- ↑ а б Постановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики беларусь 9 июня 2014 г. № 26 Об установлении списков редких и находящихся под угрозой исчезновения на территории Республики Беларусь видов диких животных и дикорастущих растений, включаемых в Красную книгу Республики Беларусь (руск.)
- ↑ Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 18 лютага 2018.
- ↑ Gentianella // The Plant List (англ.)
Літаратура
правіць- Гарычкавачка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 77.
Спасылкі
правіць- Горечавочка — род Gentianella: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Gentianella // The Plant List (англ.)
- Род гентианелла – Gentianella Moench. // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)