Генадзь Вацлававіч Матусевіч

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Гена́дзь Вацла́вавіч Матусевіч (10 красавіка 1954, г. Чэрвень Мінскай вобласці) — беларускі скульптар і мастак. Працуе ў розных жанрах станкавага жывапісу, скульптуры, керамікі.

Генадзь Вацлававіч Матусевіч
Дата нараджэння 10 красавіка 1954(1954-04-10) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак, скульптар
Вучоба

Біяграфія

правіць

Член Беларускага Саюза мастакоў. Узнагароджаны медалём Язэпа Драздовіча «За плён у мастацтве». Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1974 г.), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1985 г.). Вучыўся ў Б. Аракчэева, В. Грамыкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1988 г. Жыве і працуе ў горадзе Чэрвені.

Творы знаходзяцца ў фондах Беларускага Саюза мастакоў, музеях сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, прыватных калекцыях у Ірландыі, Англіі, Польшчы, Расіі, Балгарыі.

Асноўныя творы: «Млечны шлях», «Курган векавечны», «Нараджэнне міфа», «Час збіраць камяні», «Саюз зямлі і вады», «Святаяннік», «Васільковы рай», «Мсціслаўль», «Сонейка», «Лялькі», «Блакітная мара»; «Уваскрэшанне», «Троіца» — касцёльныя алтарныя роспісы.

Мемарыяльныя дошкі: Міколу Равенскаму, Марыі Мякоце.

Скульптура: «Піета» — помнік палякам, расcтраляным 26 чэрвеня 1941 года, Станіславу Манюшку, Маці-Ігуменні, Лірнік, Ваяр, Піета, Мадонна, Жыцень, Ляля, Смуткуючы анёл, Пярун.

Зноскі

Спасылкі

правіць