Георгій Барысавіч Талстарожаў
Георгій Барысавіч Талстаро́жаў[2] (руск.: Георгий Борисович Толсторожев; 28 лістапада 1945) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1985), прафесар (1993).
Георгій Барысавіч Талстарожаў | |
---|---|
руск.: Георгий Борисович Толсторожев | |
Дата нараджэння | 28 лістапада 1945[1] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіка, оптыка і спектраскапія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[1] (1985) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Ліскі Варонежскай вобласці Расіі. У 1967 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1967—1992 гадах працаваў у Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1984 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1992 года Г. Б. Талстарожаў працуе ў Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар і сааўтар навуковых прац у галіне оптыкі і сперктаскапіі, па люмінесцэнцыі складаных малекул у газавай фазе, рэлаксацыйных працэсах у біялагічных малекулах, даследаванні механізмаў дысацыяцыі адзінарных сувязей у малекулах дысульфідаў. Адзін са стваральнікаў фемтасекунднага лазернага спектрометра. Аўтар шэрагу вынаходстваў.
Сярод апублікаванага:
- Сенсибилизованная антистоксова аннигиляционная люминесценция многоатомных молекул в газовой фазе / Н. А. Борисевич, Г. Б. Толсторожев, А. А. Котов // Доклады АН СССР, 203:3 (1972);
- Безызлучательные переходы в изолированных молекулах / Ордена Труд. Красного Знамени Ин-т физики АН БССР. — Минск : Б. и., 1971. — 43 с. : ил. ; 20 см;
- ИК-спектроскопические признаки злокачественных новообразований щитовидной железы / Толсторожев, Г. Б. Скорняков, И. В. Бутра, В. А. // Журнал прикладной спектроскопии. 2012. — Т. 79, № 1. — С. 155—159;
- Инфракрасная спектроскопия водородных связей в производных бензойной кислоты / Толсторожев Г. Б., Бельков М. В., Скорняков И. В., Базыль О. К., Артюхов В. Я., Майер Г. В., Шадыро О. И., Кузовков П. В., Бринкевич С. Д., Самович С. Н. // Журнал прикладной спектроскопии — 2014. — Т. 81. — С. 111—119;
- Спектральное проявление и диагностика биологической активности гидроксилсодержащих ароматических соединений / Г. Б. Толсторожев, Г. В. Майер, М. В. Бельков. // Известия ВУЗов / Министерство образования Российской Федерации, Томский государственный университет. — Томск : СФТИ, 2014. — С. 72—78.
Узнагароды
правіцьЛаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола 1978 года — за цыкл прац па спектраскапічным даследаванні фізічных з’яў і рэлаксацыйных працэсаў у крышталях і малекулах.
Зноскі
правіць- ↑ а б в Талстарожаў Георгій Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 405. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Талстарожаў Георгій Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 405. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).