Георгій Паўлавіч Ансімаў
Георгій Паўлавіч Ансімаў (руск.: Гео́ргий Па́влович Анси́мов; 3 чэрвеня 1922, ст. Ладажская, РСФСР — 29 мая 2015, Масква, Расія) — савецкі і расійскі тэатральны рэжысёр оперы і аперэты, акцёр, педагог, публіцыст, народны артыст СССР (1986).
Георгій Паўлавіч Ансімаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 мая 2015 (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 3 чэрвеня 1922 года ў станіцы Ладажскай (цяпер Усць-Лабінскі раён Краснадарскі край) у сям’і святара. У 1925 годзе, пасля закрыцця храма, дзе служыў бацька, пераехаў з бацькамі ў Маскву. У 1937 годзе, пасля арышту і расстрэлу бацькі, працаваў на заводзе. У 1939 годзе паступіў у школу пры Тэатры імя Я. Вахтангава (цяпер Тэатральны інстытут імя Барыса Шчукіна).
З пачатку вайны накіраваны ў апалчэнне: капаў акопы на Мажайскім напрамку, выступаў у воінскіх часцях, у шпіталях. Пасля вайны — акцёр у Маскоўскім тэатры Сатыры. У 1955 годзе скончыў факультэт музычнага тэатра ГІТІС (цяпер Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва — ГІТІС) (майстэрня Б. А. Пакроўскага).
У 1955—1964, 1980—1990 — оперны рэжысёр, у 1995—2000 гадах — кіраўнік рэжысёрскай групы Вялікага тэатра. У 1964—1975 гадах — галоўны рэжысёр і мастацкі кіраўнік Маскоўскага тэатра аперэты. Ставіў оперы ў тэатрах Алма-Аты, Казані, Прагі, Дрэздэна, Вены, Брно, Таліна, Каўнаса, Браціславы, Хельсінкі, Гётэборга, Пекіна, Шанхая, Сеула, Анкары.
Агулам за сваё творчае жыццё паставіў больш за сто спектакляў.
З 1954 года выкладаў у ДІТМ (з 1971 — мастацкі кіраўнік майстэрні, з 1974 — прафесар, з 1984 па 2003 — загадчык кафедры музычнага тэатра). У 2011 годзе ўключаны ў склад Патрыяршага савета па культуры Маскоўскага Патрыярхата.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).