Георгій Фёдаравіч Пакроўскі

Георгій Фёдаравіч Пакроўскі (15 студзеня 1915, Сімферопаль4 ліпеня 2002, Масква) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1944).

Георгій Фёдаравіч Пакроўскі
Дата нараджэння 15 студзеня 1915(1915-01-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 2002(2002-06-04) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль Жукава медаль «За баявыя заслугі» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Партызану Айчыннай вайны» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Біяграфія

правіць

У Чырвонай Арміі з 1936 года. Член КПСС з 1942. Скончыў Ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1948) і Генштаба (1955). У Вялікую Айчынную вайну начальнік штаба стралковага палка, з лістапада 1942 года камандзір партызанскай брыгады ў Арлоўскай вобласці, камандзір партызанскага злучэння ў Кіеўскай вобласці, у ЦШПР, у лютым—ліпені 1944 года камандзір партызанскай брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага. У 1948—64 гадах служыў у Галоўным упраўленні баявой і фізічнай падрыхтоўкі Сухапутных войск Савецкай Арміі, Ваеннай акадэміі Генштаба, Групе савецкіх войск у Германіі. З 1965 года працаваў у Міністэрстве знешняга гандлю СССР.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць