Георг Пурбах
Георг Пурбах[5] , таксама Георг Поербах (ням.: Georg von Peuerbach, Пурбах пад Лінцам, 30 мая 1423 — Вена, 4 красавіка 1461) — аўстрыйскі астраном і матэматык, старэйшы таварыш і настаўнік Рэгіямантана. Прафесар Венскага ўніверсітэта (1450)[6].
Георг Пурбах | |
---|---|
Georg von Peuerbach | |
Дата нараджэння | 30 мая 1423[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 красавіка 1461[1][2][…] (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | астраном, матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | астраном і матэматык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Іаган Гмундэн |
Вядомыя вучні | Рэгіямантан |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георг Пурбах паступіў у Венскі ўніверсітэт вясной 1446 г., у досыць познім узросце, у 23 гады. Выдатныя здольнасці дазволілі яму праз паўтары гады зрабіцца бакалаўрам, двума гадамі пазней — ліцыенатам, а ў лютым 1453 г. ён быў удастоены ступені магістра. Яго настаўнікам матэматыкі быў, верагодна, Іаган Гмундэн. Падчас навучання Пурбах некалькі гадоў правёў у Германіі, Францыі і Італіі. У Італіі Пурбах пазнаёміўся з Мікалаем Кузанскім і Джавані Б'янкіні. Вярнуўшыся на радзіму, Пурбах некаторы час знаходзіўся ў вельмі благім матэрыяльным становішчы, пакуль не стаў прыдворным астролагам. Неўзабаве ён пачаў выкладаць у Венскім універсітэце, дзе чытаў лекцыі як па астраноміі і матэматыцы, так і па гуманітарных прадметах.
Навуковая дзейнасць
правіцьЗаймаўся складаннем і ўдасканаленнем астранамічных табліц, даследаваннямі па трыганаметрыі. Першым у Заходняй Еўропе выклаў тэорыю эпіцыклаў Пталемея ў трактаце «Новая тэорыя планет», выданым у 1472 годзе[6]. Працаваў над удасканаленнем твораў Пталемея. Разам са сваі вучням І. Рэгіямантанам напісаў кнігу «Кароткае выкладанне вялікага твора Пталемея» (выдана ў 1543 годзе)[6].
Працы
правіць- Sex primi libri epitomatis Almagesti, completed by Regiomontanus (Venice, 1496; Basel, 1543; Nuremberg, 1550);
- Tractatus Georgii Peurbachii Super Propositiones Ptolemaei de Sinubus & Chordis. Norimbergae 1541, Online-Ausgabe der Sächsischen Landesbibliothek — Staats- und Universitätsbibliothek Dresden
- Georgii Purbachii … Dispositiones Motuum Coelestium, Quas Theorias Planetarum vocant. Wittebergae 1653, Online-Ausgabe der Sächsischen Landesbibliothek — Staats- und Universitätsbibliothek Dresden
- Quadratu(m) Geometricu(m) prae clarissimi Mathematici Georgij Burbachij. Nurenberge 1516, Online-Ausgabe der Sächsischen Landesbibliothek — Staats- und Universitätsbibliothek Dresden
- Scripta Clarissimi Mathematici M. Ioannis Regiomontani. Norimbergae 1544, Online-Ausgabe der Sächsischen Landesbibliothek — Staats- und Universitätsbibliothek Dresden
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б Georg von Purbach // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Варыянты напісання прозвішча Пурбах і Поербах у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.125.
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 125. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 125. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Aiton E. J. Peurbach’s 'Theoricae novae planetarum', Osiris, 3, 1987, p. 4-43.
- Dobrzycki J., Kremer R. L. Peurbach and Maragha astronomy? The 'Ephemerides' of Johannes Angelus and their implications. Journal for History of Astronomy, 27, 1996, p. 187-237.
- Langermann T. Y. Peurbach in the Hebrew tradition. Journal for History of Astronomy, 29, 1998, p. 137-150