Гладун мнагашлюбны

Гладу́н мнагашлюбны[3][4][5] (Herniaria polygama) — від кветкавых раслін роду Гладун (Herniaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae)

Гладун мнагашлюбны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Herniaria polygama J.Gay, 1847

Сінонімы
Herniaria odorata Andrz. ex J.Gay

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  2903758
IPNI  434837-1
TPL  kew-2846994

Апісанне правіць

Шматгадовая[3] травяністая расліна 5—25 см вышынёй, з моцным пахам. Лісце голае. Чашалісцікі даўгаватыя, унізе з доўгімі кручкаватымі валасінкамі[5]. Расліна апушана. Сцёблы разгалістыя. Хвосцікі кароткія; ліставая пласцінка даўгавата-эліптычная, 3—10 × 1—3 мм, верхавінка тупая. Шчыльнае суквецце (6) 10—12 або больш кветкавае. Кветкі 1,4—1,5 (1,7) мм. Чашалісцікі ланцэтныя, прыкладна 1,5 × 0,5 мм, знізу калматыя, верхавінкі вострыя. Тычынак 4, карацей чашалісцікаў. Сямянка яйкападобная[6].

Распаўсюджанне правіць

Расліны распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе і на ўсход да паўночна-заходняга Кітая. Расце на папарах (асабліва на пясчанай глебе). на аблогах, каля дарог. На тэрыторыі Украіны від расце на адкрытых месцах, у сасновых лясах — на Палессі, зрэдку; у лесастэпе і на поўначы стэпу, спарадычна[5].

Цвіце ў маі—ліпені, плады паспяваюць у ліпені—жніўні.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 64. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 72, 73. (руск.) (укр.)
  6. efloras.org. (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць