Гле́йнік (Rhantus) — род жукоў падсямейства Colymbetinae сямейства Плывунцы (Dytiscidae). Галарктычны род, налічваючы 82[1] (каля 100[2]) відаў.

Глейнікі

Rhantus suturalis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhantus Dejean, 1833


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  112086
NCBI  107928
EOL  18169
FW  286556

Апісанне

правіць

Цела жукоў авальнае, пукатае зверху, даўжынёй 8,5—16[3] (10—11[2]) мм. Колер іржава-жоўты, з мноствам дробных чорных кропак. Заднія ногі доўгія, пляскатыя, пярэднія і сярэднія — карацейшыя. Лётныя крылы добра развітыя, празрыстыя або дымчатага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Глейнікі распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, у тым ліку ў арктычнай зоне. Жывуць у мелкаводных непраточных вадаёмах, лужынах. Зімуюць у дарослым стане. Драпежнікі. Кормяцца воднымі і трапіўшымі ў ваду наземнымі беспазваночнымі і іх рэшткамі. Лічынкі глейнікаў кормяцца выключна жывымі беспазваночнымі.

Некаторыя віды

правіць
 
Глейнік жаўтабрухі (Rhantus exoletus)

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. а б Ильник — род Rhantus // Экологический центр «Экосистема»™ (руск.)
  3. Genus Rhantus // BugGuide.Net (англ.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць