Гло́дава — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мядзелка. Знаходзіцца за 5 км у напрамку на поўдзень ад горада Паставы, прыкладна за 0,65 км на ўсход ад вёскі Сіманькі. Належыць да групы Пастаўскіх азёр.

Глодава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 144,1[1] м
Даўжыня 1,6 км
Шырыня 0,45 км
Плошча 0,35 км²
Аб’ём 1,19 км³
Даўжыня берагавой лініі 4 км
Найбольшая глыбіня 6 м
Сярэдняя глыбіня 3,6 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,24 ‰
Празрыстасць да 1,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 13,6 км²
Выцякаюць Глодаўка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Глодава (Беларусь)
Глодава
Глодава
Глодава (Віцебская вобласць)
Глодава
Глодава
Map

Возера адносіцца да ліку мелкаводных вадаёмаў. Плошча возера складае 0,35 км². Даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 4,04 км. Найбольшая глыбіня возера 6 м, сярэдняя 3,6 м. Аб’ём вады ў возеры складае 1,19 м³, плошча вадазбору — 13,6 км². Аб’ём вады ў возеры каля 1,19 млн м³.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Сярэдняя шырыня катлавіны складае 0,22 км. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—4 м, на поўдні і ўсходзе — да 10 метраў, стромкія, парослыя хмызняком і ў верхняй частцы разараныя. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя, зарослыя водна-балотнай расліннасцю, але сустракаюцца і высокія, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, стромкае і пясчанае. Дно возера пераважна глеістае, месцамі пясчанае. Найбольшыя глыбіні знаходзяцца бліжэй да ўсходняга берага. Глыбіні да 2 метраў складаюць 23 % плошчы возера. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае да глыбіні 3 м і на адлегласці ад 7—60 да 125 м ад берага возера. Найбольш моцна зарастае паўночная затока.

На поўдні ў возера ўпадае ручай з возера Доўжа. На поўначы з Глодава выцякае ручай у возера Задзеўскае. Таксама з возера выцякае рака Глодаўка.

У возеры сустракаюцца лешч, шчупак, плотка, акунь, краснапёрка, карась, лінь, джгір і іншыя віды рыб[2].

На возеры адзначаны рэдкі від раслін зоркаўка таўсталістая (Stellaria crassifolia Ehrh.), занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
  2. Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
  3. Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 80. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 25. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі

правіць