Глушыца (Дзятлаўскі раён)
Глушы́ца[1] (трансліт.: Hlušyca, руск.: Глушица) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жукоўшчынскага сельсавета. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2015).
Вёска
Глушыца
|
Геаграфія
правіцьВёска знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад Дзятлава. Абкружана лесам, на паўднёвы ўсход ад вёскі — сістэма меліярацыйных каналаў. Транспартная сувязь па мясцовай дарозе, далей — па дарозе Ліда—Дзятлава.
Гісторыя
правіцьВопіс парафій Лідскага дэканату 1784 года згадвае, што ў той час гасцінец да Наваградка ішоў пушчай ад перавозу цераз Нёман праз вёску Руда да трушчобы пад назвай Глушыца, дзе меўся малы не балоцісты брод і дрэнны масток, а далей дарога пясчаная і няроўная вяла пушчай, за дзве мілі знаходзілася мяжа парафіі Беліцкай і Дзятлаўскай[2].
У 1897 годзе 1 двор, 23 жыхары, паселішча ў Беліцкай воласці Лідскага павета Расійскай імперыі. Побач знаходзілася лясная вартоўня ва ўладаннні Малькоўскага.
З сакавіка 1921 — у складзе Польшчы, у Беліцкай гміне Лідскага павета. У 1923 годзе засценак, 4 двары, 24 жыхары.
З лістапада 1939 — у БССР, з 12.10.1940 — у Гезгальскім сельсавеце Дзятлаўскага раёна. У 1940 годзе тут было 15 двароў, 81 жыхар.
З канца чэрвеня 1941 да сярэдзіны ліпеня 1944 пад нацысцкай акупацыяй. Акупанты загубілі 2 вяскоўцаў, на фронце загінуў 1 жыхар.
З 16.7.1954 — у Нагародавіцкім сельсавеце. У 1959 годзе налічвалася 48 жыхароў. З 25.12.1962 па 6.1.1965 — у Лідскім раёне. З 11.2.1972 — у Стрэльскім, з 12.11.1973 — у Жукоўшчынскім сельсавеце. У 1996 годзе ў вёсцы 3 гаспадаркі, 6 жыхароў.
Дэмаграфія
правіцьДынаміка насельніцтва:
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш.; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». — Мінск: БелЭн, 2016. — 848 с.: іл. ISBN 978-985-11-0908-7
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх