Гнаявік чарнільны
Гнаявік чарнільны, гнаявік шэры, гнаявоз (Coprinus atramentarius) — грыб роду Coprinopsis сямейства Psathyrellaceae.
Гнаявік чарнільны | |||||||||||||||||||||||
Гнаявік чарнільны, Беларусь | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Coprinopsis atramentaria (Bull.) Redhead, Vilgalys & Moncalvo 2001 | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Шапачка 3-8 см у дыяметры, з пачатку яйкападобная, потым падобная да званочка, шэра-карычневая, у цэнтру больш цёмная, з дробнымі бурымі лускавінкамі. Мякаць белая, хутка цямнее, пасля паспявання расплываецца. Ножка 5-12×0,5-1,6 см, цыліндрычная, пустая, гладкавалакністая, з калцаватым паяском у ніжняй частцы (часам і без яго), белая. Капратрофны, гумусавы сапратроф.
Пашырэнне правіць
Расце па ўсей Беларусі. Пашырны ў Еўразіі (краіны Заходняй Еўропы, Балтыі, Беларусь, еўрапейская частка Расіі, Украіна, Малдова, Закаўказзе, Урал, Казахстан і Сярэдняя Азія, Заходняя і Усходняя Сібір, Далёкі Усход), Афрыцы, Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Геаграфічны элемент мультырэгіянальны. Тып арэалу касмапалітны[1]
Выкарытанне правіць
Ядомы ў маладым стане, да пачарнення тканкі.
Гнаявоз мае арыгінальную ўласцівасць выклікаць атручванне тых, хто зпьянелы. Пры гэтым ён бясшкодны для цвярозых.
Зноскі
- ↑ Сяржаніна Г. І. Базідыяльныя грыбы Беларусі: Балетальныя, Агарыкальныя, Русулальныя.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 271—272. — 1 700 экз. — ISBN 5-343-01476-3.
Літаратура правіць
- Гапіенка В. С. Гнаявік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 91.
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 142—144. — 192 с. — 60 000 экз.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гнаявік чарнільны