Лаздзіяй

горад у Літве
(Пасля перасылкі з Горад Лаздзіяй)

Лаздзіяй (літ.: Lazdijai, традыцыйная беларуская назва Лаздзе́я) — горад у Алітускім павеце Літвы, на рацэ Кірсна. Адміністрацыйны цэнтр Лаздзіяйскага раёна. Насельніцтва 4792 чал. (2010).

Горад
Лаздзіяй
літ.: Lazdijai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1561
Горад з
Плошча
  • 4,8 км²
Вышыня цэнтра
126 м і 123 м
Тып клімату
Насельніцтва
  • 3 895 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 318
Паштовыя індэксы
LT-67001
Афіцыйны сайт
Лаздзіяй на карце Літвы
Лаздзіяй (Літва)
Лаздзіяй

Знаходзіцца на поўдні краіны, за 52 км ад Алітуса, за 7 км ад мяжы з Польшчай. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горада належыць да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.

Этымалогія назвы правіць

Назва горада паходзіць ад рэчкі Лязда (цяпер Райшупіс).

Гісторыя правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Лаздзею датуецца 1532 годам[2]; гаспадарскі двор, цэнтр староства Троцкага павета. У 1560 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст заснаваў тут мястэчка. Каля 1570 года ў Лаздзеі збудавалі драўляны касцёл, пры якім з 1571 года дзейнічала парафіяльная школа.

17 мая 1597 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лаздзеі Магдэбургскае права[3] і герб з выявай лася, пад якім тры перакрыжаваныя ключы.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 года — у Расійскай імперыі. У 1857, 1879, 1922 і 1923 гадах цярпела ад пажараў.

З 1918 года — у складзе Літвы, з 1939 года — у Літоўскай ССР.

11 ліпеня 1994 года згодна з указам літоўскага прэзідэнта гарадскі герб зноў атрымаў афіцыйны статус.

Насельніцтва правіць

  • 1827 — 1988 чал.
  • 1860 — 2394 чал.
  • 1970 — 3842 чал.
  • 1989 — 5,6 тыс. чал.[4]
  • 2001 — 5140 чал.
  • 2010 — 4792 чал.

Славутасці правіць

  • Касцёл Св. Яна Хрысціцеля (1894—1895)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, евангеліцкія

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. ЭнцВКЛ 2010.
  3. Аляксей Шаланда. Радавод і герб зямян Гродзенскага павета Пуціўлянінаў Свяцкіх у другой палове ХVІ—ХVIII ст. // «Герольд Litherland» № 1 (1). — Гродна, 2001. [1] Архівавана 11 снежня 2007.
  4. Лаздияй // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць