Пенза

горад у Расіі
(Пасля перасылкі з Горад Пенза)

Пенза (руск.: Пенза) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пензенскай вобласці. Насельніцтва 512,9 тыс. чалавек (2005). Размешчаны на Прыволжскім узвышшы, на рацэ Сура (прыток Волгі), за 709 км ад Масквы.

Горад
Пенза
руск.: Пенза
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1663
Першая згадка
1663
Плошча
304,7 км²
Вышыня цэнтра
134—280 м
Насельніцтва
506 297 чалавек (2010)
Шчыльнасць
1664 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
8412
Паштовы індэкс
440000
Аўтамабільны код
58
Афіцыйны сайт
Пенза на карце Расіі ±
Пенза (Расія)
Пенза
Пенза (Пензенская вобласць)
Пенза

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1663 годзе як вартавы пункт на паўднёва-ўсходняй ускраіне Рускай дзяржавы; падвяргаўся нападам крымскіх татараў і нагайцаў. У верасні 1670 года узяты атрадамі Сцяпана Разіна. З 1719 года цэнтр Пензенскай правінцыі ў складзе Казанскай губерні; у 1723 годзе заснаваны гарадавы магістрат (да 1866 года). У жніўні 1774 года праз Пензу прайшла армія Емяльяна Пугачова. Са снежня 1780 года цэнтр намесніцтва, ператворанага ў 1796 годзе ў губернскі горад. У 1797—1801 гадах павятовы горад Саратаўскай губерні, з 1801 года губернскі горад. У 1874 годзе праз Пензу прайшла Сызрана-Вяземская чыгунка, а ў 1895 годзе пабудавана чыгунка Пенза-Рузаеўка. У 1928—1930 гадах цэнтр Пензенскай акругі Сярэдне-Волжскага краю, з 4 лютага 1939 года — абласны цэнтр.

Адукацыя правіць

  • Пензенскі дзяржаўны ўніверсітэт
  • Пензенскі дзяржаўны ўніверсітэт архітэктуры і будаўніцтва
  • Пензенскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
  • Пензенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
  • Пензенскі артылерыйскі інжынерны інстытут імя Галоўнага маршала артылерыі М. М. Воранава

Тэатры правіць

  • Пензенскі абласны драматычны тэатр імя А. В. Луначарскага
  • Пензенскі абласны тэатр лялек «Лялечны дом»

Гарады-пабрацімы правіць

Вядомыя асобы правіць

Заўвагі правіць

Літаратура правіць