Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі

Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі (24 ліпеня 1854, Пенза — 24 красавіка 1926, Масква) — расійскі пісьменнік, літаратуразнавец, педагог, філолаг, прафесар гісторыі рускай літаратуры, член-карэспандэнт Імператарскай акадэміі навук (1904).

Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі
Дата нараджэння 12 (24) ліпеня 1854
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 1926(1926-04-24) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Boris Arkhangelsky[d] і Alexandr Arkhangelsky[d]
Род дзейнасці пісьменнік, літаратуразнавец, педагог, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар[d] (28 мая 1890)
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Казанскі ўніверсітэт
Вядомы як пісьменнік, педагог, філолаг
Член у

Біяграфія правіць

Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі нарадзіўся 24 ліпеня 1854 года у сям’і святара ў горадзе Пенза.

Першапачатковую адукацыю атрымаў у Пензенскай семінарыі.

У 1872 годзе паступіў у Казанскі ўніверсітэт, пасля заканчэння курса ў 1876 годзе некаторы час складаўся выкладчыкам Сімбірскай гімназіі  (руск.), але неўзабаве быў адкамандзіраваны на казённы рахунак у Маскву для архіўных заняткаў.

У 1882 годзе за даследаванне «Нил Сорский и Вассиан Патрикеев, их литературные труды и идеи в древней Руси» (СПб., 1882) атрымаў у Казанскім універсітэце ступень магістра рускай славеснасці і тады ж быў абраны гэтым універсітэтам дацэнтам па гэтай кафедры, а 1 кастрычніка 1884 года прызначаны экстраардынарным прафесарам.

А. С. Архангельскі прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона.

Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі памёр 24 красавіка 1926 года ў горадзе Маскве ва ўзросце сямідзесяці аднаго года.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя працы прысвечаны старажытнай рускай літаратуры, рускай літаратуры ХIХ стагоддзя і тэатру XVII—XVIII стагоддзяў. У кнізе «Очерки из истории западно-русской литературы XVI—XVII вв.» (1888) даследуе беларускую літаратуру. Разглядаў барацьбу з каталіцызмам на беларускіх і ўкраінскіх землях, гісторыю царкоўных брацтваў (у Вільні, Гродне, Магілёве, Брэсце, Мінску, Оршы, Пінску і іншых гарадах) і кнігадрукавання ў славян (ад Швайпольта Фіёля і Францыска Скарыны), прыводзіць спіс беларускіх кніг 14-16 стагоддзяў[1].

На фоне палітычнай, грамадскай, культурнай і рэлігійнай барацьбы таго часу даследуе творы палемічнай літаратуры («Апокрысіс» Х. Філалета, «Фрынас» М. Сматрыцкага, «Палінодзію» З. Капысценскага  (руск.), «Перастрогу» невядомага аўтара) заходне-рускіх прапаведнікаў, кнігі навучальнага характару (Л. Зізанія, П. Бярынды, М. Сматрыцкага)[1].

Бібліяграфія правіць

  • «Нил Сорский и Вассиан Патрикеев», СПб, 1882
  • «В. А. Жуковский». Казань, 1883
  • «Древне-славянское евангелие». Воронеж, 1883
  • «ХVII век в истории русской литературы», СПб, 1884
  • «Театр допетровской Руси» (Казань, 1884),
  • «Святые Кирилл и Мефодий и совершенный ими перевод Святого Писания» (Казань, 1885)
  • «Пушкин в его произведениях и письмах», Казань, 1887
  • «Творения отцов церкви в древнерусской письменности». (Казань, 1889—1891. [Вып.] 1—4).
  • Из лекций по истории русской литературы: «Литература домонгольской Руси XI — половина XIII века» (Казань, 1903).
  • Из лекций по истории русской литературы: «Образование и литература Московского государства конца XV—XVIII века» (2-е изд. Казань, 18981901). Вып. 1—3; 1913. Вып. 4.
  • «Пушкин в Казани» (Казань, 1899),
  • «Введение в историю русской литературы» (Пг., 1916. Т. 1: История литературы как наука)[2].
  • Труды академика А. Н. Пыпина в области истории русской литературы // Журнал Министерства народного просвещения. 1904. № 2. С. 73—128.

Зноскі

  1. а б Архангельский Александр Семёнович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 31. — 737 с..
  2. Архангельский, Александр Семенович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць