Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі

(Пасля перасылкі з Горацкі батанічны сад)

Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі — батанічны сад у г. Горкі Магілёўскай вобл. Плошча батанічнага сада складае каля 25 га. Дэндралагічны парк, які займае плошчу 14,5 га, мае статус батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння[1].

Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі?
Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі
Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі
Асноўная інфармацыя
Тыпбатанічны сад
Плошча25 га
Дата заснавання1840 
АрхітэктарАнжэла Кампіёні
Статусбатанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння 
Размяшчэнне
54°17′29″ пн. ш. 30°59′44″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьМагілёўская вобласць
РаёнГорацкі раён
ГорадГоркі 
Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (Беларусь)
Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі
Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (Магілёўская вобласць)
Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Дэндрарый у рэгулярным стылі спраектаваны ў 1840 г. італьянскім архітэктарам інстытута Анжэла Кампіёні[2]. Батанічны сад ствараўся паступова з 1847 пры Горы-Горацкай земляробчай школе (з 1848 — інстытуце). Пасля закрыцця інстытута ў 1863 сад занядбаны. Аднаўленне пачалося ў 1920 годзе з аднаўленнем Горы-Горацкага земляробчага інстытута (1919). У садзе было каля 300 відаў дрэўных раслін. У аддзеле сістэматыкі амаль 400 відаў травяністых раслін.

 
План дэндралагічнага парку

У Вялікую Айчынную вайну большая частка калекцыі загінула. Аднаўляецца з 1950 года. Рэстаўрыраваны аддзел сістэматыкі травяністых раслін (450 відаў). Створаны новыя батанічныя экспазіцыі. База для падрыхтоўкі спецыялістаў сельскай гаспадаркі, правядзення навуковых даследаванняў і культурна-асветнай работы ў галіне прыродазнаўства і аховы прыроды.

У 1963 годзе дэндрарый быў абвешчаны батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння[2].

У 2009 годзе батанічны сад акадэміі ўключаны ў Савет батанічных садоў Беларусі і Расіі[2].

Калекцыя правіць

 
У дэндралагічным парку
 
180-гадовы вяз шурпаты

Калекцыя батанічнага саду і дэндрарыя налічваецца 3335 таксонаў раслін якія належаць да 840 родаў, 1476 відаў і 1019 сартоў. З іх 267 хваёвых таксонаў і 293 ліставых. Прадстаўленыя ў садзе драўнінна-хмызняковыя расліны адносяцца да 42 сямействаў і 93 родаў[2].

Калекцыя цюльпанаў Батанічнага саду налічвае 180 сартоў, нарцысаў — 27 сартоў, гіяцынтаў — 19 сартоў, лілей — 115 сартоў, крокусаў — 9 сартоў, гладыёлусаў — 40 сартоў, руж — 88 сартоў[2].

Экспазіцыя аднагадовых і двухгадовых кветкавых раслін прадстаўлена 37 сямействамі, 37 родамі, 60 відамі, 235 сартамі, шматгадовых травяністых раслін — 415 відамі з 45 сямействаў, 105 сартамі, аранжарэйных раслін — 350 відамі розных субтрапічных і трапічных раслін, якія адносяцца да 75 сямействаў[2].

У аранжарэі маецца зімовы сад, у якім прадстаўлены пальмы, бананы, разнастайная трапічная папараць, магноліі, алеандры, лаўр, мірт, лімоны, фейхоа, гібіскус (кітайская ружа), аспідыстра з Японіі; бягонія рэкс (царская, ці каралеўская) з Індыі; арыгінальныя кусты з лекавым лісцем каланхоэ; монстэры, колеусы, клівіі, сансевіерыя, хларафітумы і сыць [2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Спасылкі правіць