Грамадскі голас

(Пасля перасылкі з Грамадскі Голас)

Грама́дскі Го́лас — газета Беларускай часовай рады, якая гуртавала прадстаўнікоў гэтак званай «паланафільскай арыентацыі» ў нацыянальным руху Заходняй Беларусі, у часы міжваеннай Польшчы. Выдавалася з 22 чэрвеня 1924 года да 28 студзеня 1926 года ў Вільні на беларускай мове[1].

«Грама́дскі Го́лас»
Тып тры разы ў тыдзень
Выдавец Беларускае Грамадзянскае Сабранне
Рэдактар Язэп Салавей
Заснавана 22 чэрвеня 1924
Палітычная прыналежнасць Беларуская часовая рада
Мова беларуская
Галоўны офіс Вільня, Людвісарская вуліца, 4

Публікавала літаратурныя творы Казіміра Сваяка, Францішка Аляхновіча, Макара Краўцова і іншых, пераклады з французскай, іспанскай, рускай і польскай моў.

Рэдактарам газеты быў Язэп Салавей. Прычынай перапынення выхаду выдання была раптоўная смерць адказнага рэдактара ў студзені 1926 года. З таго часу замест «Грамадскага Голасу» выдавалася газета «Беларускае слова».

Зноскі

  1. А. С. Ліс. «Грамадскі голас» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 398.

Спасылкі

правіць